Фільм пра беларуса ў Замежным легіёне трапіў у праграму «Берлінале»


Еўрапейскі фільм «Disco Boy», што распавядае пра беларуса, які служыць у французскім Замежным легіёне, трапіў у асноўную праграму кінафестывалю «Берлінале».

Фільм «Disco Boy».
Фота: berlinale.de

Гэты фільм – супольная вытворчасць Францыі, Італіі, Польшчы і Бельгіі. Здымкі карціны пачаліся ў 2021 годзе, праходзілі ў Польшчы, Італіі і Афрыцы. Для рэжысёра Джакама Абруццэзэ (Giacomo Abbruzzese), які раней быў узнагароджаны за дакументальныя і кароткаметражныя фільмы, «Disco Boy» стаў дэбютам у поўнаметражным кіно.

Галоўны герой фільму – беларус Аляксея, які ў пошуках лепшай долі хоча запісацца ў Замежны легіён. У абмен на службу ў арміі ён можа атрымаць зарплату і французскі пашпарт. Аляксей адпраўляецца ў гэтае падарожжа разам з Міхаілам. Абодва сябры разам з групай беларускіх заўзятараў мінаюць межы Польшчы паводле кароткачасовай візы, хутка аддзяляюцца ад калегаў і едуць у Францыю. Аляксей трапляе на службу ў Замежны легіён і ўдзельнічае ў ваенных дзеяннях у Афрыцы.

Беларусаў згралі нямецкі актор Франц Рагоўскі і паляк Міхал Баліцкі.

Сусветная прэм’ера стужкі запланаваная на 9 сакавіка.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў