Замест медычнай дапамогі – ШІЗА. Палітвязень Яўген Бароўскі не можа атрымаць лячэння ў калоніі


Праваабаронцам стала вядома, што палітзняволенага Яўгена Бароўскага змясцілі ў штрафны ізалятар замест таго, каб прапанаваць яму неабходную медычную дапамогу.

Яўген Бароўскі.
Фота: Праваабарончы цэнтр «Вясна»

Пра стан Бароўскага распавядала ягоная жонка Вераніка:

«Ягоны нос апухлы, ён страшэнна кашляе і яму баліць галава, бо, хутчэй за ўсё, ужо пачаўся гаймарыт».

24 студзеня Вераніка ездзіла ў калонію і пакінула скаргі.

Яўгена Бароўскага асудзілі да 4 гадоў калоніі паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу: арт. 364 і арт. 342. Падчас разгону 11 кастрычніка 2020 года Маршу гонару каля станцыі метро «Пушкінская» ён і яшчэ трое абвінавачаных, як вынікае з матэрыялаў следства, перашкодзілі амапаўцам затрымаць чалавека, распачалі бойку, нанеслі некалькі ўдараў па галовах амапаўцам і разбілі шыбу ў службовым аўтамабілі.

Падтрымаць Яўгена можна, напісаўшы на адрас: ПК № 15, 213105 Магілёў, п / а Вейна, Слаўгарадская шаша 183.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў