Супраць Паўла Белавуса пачалі крымінальную справу


Заснавальнік «Symbal.by» Павел Белавус стаў падазраваным у крымінальнай справе. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал ініцыятывы.

Павел Белавус.
Фота: ІА / Belsat.eu

23 снежня мусіў скончыцца тэрмін утрымання Паўла Белавуса паводле адміністратыўнай справы, але яго адвезлі ў Следчы камітэт, а ўдома правялі ператрус і канфіскавалі тэхніку. Стала вядома, што яго справу будуць разглядаць паводле арт. 342 КК за нібыта арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх.

Яму пагражае да чатырох гадоў пазбаўлення волі.

Зараз Павел Белавус знаходзіцца ў следчым ізалятары.

Павел Белавус знаходзіцца за кратамі ўжо больш за месяц, яго затрымалі 15 лістапада. Спачатку яму прысудзілі 15 содняў адміністратыўнага арышту, потым яшчэ 13 содняў. 16 снежня ён меўся выйсці на свабоду з ізалятару на Акрэсціна, але яго зноў перазатрымалі.

Hавiны
Паўла Белавуса пакаралі арыштам трэці раз запар
2021.12.17 15:41

МГ belsat.eu

Стужка навінаў