КДК распавёў пра арышт кіраўніка гандлёвай сеткі «Суседзі»


Кіраўніцтва гандлёвай сеткі «Суседзі» сапраўды за кратамі. А затрымалі прадпрымальнікаў за тое, што КДК выявіў «факты неабгрунтаванага павышэння коштаў», паведамляе прэсавая служба КДК.

Сеткавая крама «Соседи». Крыніца: mobile-business.by

Камітэт дзяржкантролю зладзіў правяранне ў крамах гандлёвай сеткі «Суседзі», падчас якой кантралёры выявілі і спынілі «факты неабгрунтаванага павышэння коштаў».

«Усяго ў перыяд з 6 да 18 кастрычніка 2022 года былі неабгрунтавана павышаны цэны на больш як 65 асартыментных пазіцыяў», – паведамляе КДК.

Дэпартамент фінансавых расследаванняў Камітэту дзяржкантролю па Менскай вобласці распачаў крымінальную справу супраць дырэктара сеткі паводле ч. 2 арт. 425 («Бяздзеянне службовай асобы»).

Падазраванага арыштавалі.

Усяго ў Беларусі кантралёры з 6 кастрычніка, калі падчас нарады Лукашэнка забараніў рост коштаў, зладзілі сотні правяранняў. Сілавікі паведамляюць пра дзясяткі крымінальных справаў. 19 кастрычніка Саўмін падпісаў пастанову аб росце коштаў. Адказнасць, паводле дакументу, за неабгрунтаваны рост коштаў змянілі на адміністратыўную.

Аб’ектыў
Ці працягнецца рэйд на крамы з-за падвышэння коштаў?
2022.10.23 00:52

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў