Былому прэс-сакратару «А1» Мікалаю Брэдзелеву прысудзілі 4 гады пазбаўлення волі


Менскі гарадскі суд раніцаю 24 кастрычніка вынес вырак былому прэс-сакратару «А1» Мікалаю Брэдзелеву – 4 гады пазбаўлення волі, паведамляе БелТА. Суддзя Алена Ананіч два месяцы разглядала справу ў закрытым рэжыме, таму падрабязнасці справы невядомыя.

Палітычны вязень Мікалай Брэдзелеў.
Фота: viasna96/Telegram

Пра затрыманне 35-гадовага Мікалая Брэдзелева стала вядома 10 снежня 2021 года. Спачатку мужчыну прызначылі 15 содняў адміністратыўнага арышту, а пасля выставілі абвінавачванне паводле ч. 2 арт. 424 КК («Злоўжыванне ўладаю ці службовымі паўнамоцтвамі») і арт. 361-2 КК («Фінансаванне дзейнасці экстрэмісцкага фармавання»).

Судзілі Мікалая паводле змененага артыкулу за «фінансаванне экстрэмісцкага фармавання». У рэдакцыі ад 26 траўня гэтая фармулёўка адсутнічае, а цяпер гучыць як «фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці або дзейнасці, скіраванай на рэабілітацыю нацызму».

Пасля затрымання сілавікі з ГУБАЗіКу сцвярджалі, што Мікалай зліваў закрытую інфармацыю незалежным тэлеграм-каналам. У «пакаянным» відэа з Мікалаем сцвярджалася, што ён перадаваў інфармацыю блогеру Антону Матольку. Аднак у сваю чаргу кампанія «А1» зняпраўджвала гэта і казала, што Брэдзелеў не меў доступу да закрытай інфармацыі.

Падчас затрымання Брэдзелева збівалі, былі апублікаваныя асабістыя здымкі з ягонага тэлефона.

Мікалая Брэдзелева прызналі палітычным вязнем.

зона.бел
«Камбінат перапрацоўвання чалавечыны». Расказваем пра калонію № 1 у Наваполацку, дзе сядзіць Бабарыка
2022.10.23 13:00

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў