У Расеі праходзяць новыя акцыі пратэсту супраць мабілізацыі


На 24 верасня ў Расеі прызначаны новыя акцыі пратэсту супраць прымусовай мабілізацыі на вайну супраць Украіны. У некаторых гарадах на ўсходзе краіны акцыі ўжо пачаліся.

Пратэсты каардынуе рух «Вясна», пачатак прызначана на 17:00. па мясцовым часе. Акцыі мусяць праходзіць пад лозунгамі «Улада – далоў, салдат – дадому», «Пуціна – у акопы», «Жыццё нашым дзецям», «Няма магілізацыі». «Вясна» заклікае не аддаваць паліцыі пратэстоўцаў, выкарыстоўваць счэпкі, адбівайце тых, каго цягнуць у аўтазакі, але пры гэтым не ўжываць гвалт да сілавікоў.

На Дальнім Усходзе і ў Сібіры акцыі або пачаліся, або ўжо прайшлі. Паведамляецца пра затрыманні ў Іркуцку, Улан-Удэ, Навасібірску, Томску, Чыце, Хабараўску.

Акцыі пакуль вельмі малалікія, у некаторых гарадах яны звяліся да адзіночных пікетаў.

21 верасня падчас пратэстаў супраць мабілізацыі па ўсёй Расеі былі затрыманыя больш за 1300 чалавек.

Фотарэпартаж
Масква пратэстуе. Людзі выйшлі на вуліцы супраць мабілізацыі
2022.09.21 21:53

 

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў