Палітвязень Мікалай Ісаенка цалкам адбыў пакаранне і выйшаў на волю


Палітвязень Мікалай Ісаенка, які знаходзіўся ў зняволенні з чэрвеня 2021 году, вызваліўся з папраўчай калоніі №1 у Наваполацку. Пра гэта паведамляе ПЦ «Вясна».

Мікалай Ісаенка – жыхар Жлобіна, філолаг, выкладчык беларускай і рускай моваў і літаратуры; у апошнія гады займаўся прадпрымальніцкай дзейнасцю. Быў затрыманы 2 чэрвеня 2021 года, яму выставілі абвінавачванне паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса («Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх»).

Палітвязня затрымлівалі яшчэ падчас паслявыбарчых пратэстаў 10 жніўня 2020 года. Тады сілавікі яго вельмі моцна збілі: мужчына апынуўся ў лякарні з чэрапна-мазгавой траўмай, дзе праляжаў два тыдні. Затым яго два разы выклікалі на допыты па крымінальных справах аб абразе сцяга і па масавых беспарадках.

6 жніўня 2021 году суддзя суда Жлобінскага раёна Мікалай Сергяевіч прысудзіў Ісаенку адзін год і шэсць месяцаў калоніі агульнага рэжыму.

З улікам знаходжання ў СІЗА, дзе адзін дзень залічваецца за паўтара дні ў калоніі, тэрмін Ісаёнка скончыўся 23 верасня.

Hавiны
«Той, хто павінен сядзець, будзе сядзець». Лукашэнка распавёў пра амністыю
2022.09.23 14:50

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў