Масавыя пратэсты у Іране і запуск касмічнага карабля на МКС. Галоўныя падзеі свету за тыдзень


Моцны апоўзень у Гандурасе, эксгумацыя закатаваных ва ўкраінскім Ізюму, затрыманні мітынгоўцаў супраць мабілізацыі ў Расеі, пахаванне каралевы Элізабэт II ў Вялікай Брытаніі, пратэсты ў Іране з-за забойства Махсы Аміні, запуск ракеты-носьбіты з караблём на МКС ды мёртвыя кіты на ўзбярэжжы Тасманіі – сабралі сусветныя падзеі ў фотаздымках за тыдзень.

Ваеннаслужачы Украінскай нацыянальнай гвардыі стаіць на падбітым расейскім танку недалёк ад мяжы з Расеяй. Харкаўская вобласць, Украіна.
Фота: AP Photo / Leo Correa / East News
Жанчына глядзіць на знішчаныя дамы пасля шматлікіх апоўзняў у горадзе Тэгусігальпа (Tegucigalpa), Гандурас.
Фота: Emilio Flores / Anadolu Agency /abacapress.com
Супрацоўнікі расейскай паліцыі жорстка затрымліваюць дэманстрантку падчас несанкцыянаванага мітынгу з-за абвяшчэння Уладзімірам Пуціным частковай мабілізацыі. Масква, Расея.
Фота: Reuters Photographer / Reuters / Forum

Цалкам фотарэпартаж з акцыі пратэсту ў Маскве супраць мабілізацыі ў Расеі вось тут.

Мяшкі з парэшткамі целаў жыхароў Ізюму падчас эксгумацыі на месцы масавых пахаванняў у вызваленым ад расейскіх войскаў Ізюму, Харкаўская вобласць, Украіна.
Фота: Madiyevskyy Vyacheslav / Ukrinform / Abaca Press / Forum
Іранскія дэманстранты выйшлі на вуліцы Тэгерана падчас акцыі пратэсту з-за смерці 22-гадовай Махсы Аміні ў выніку збіцця «паліцыяй нораваў» за няправільнае нашэнне хіджабу. Тэгеран (Tehran), Іран.
Фота: AFP / East News
Вайсковец самаабвешчанай ЛНР ідзе пасля галасавання падчас рэферэндуму аб далучэнні ЛНР да Расеі на вайсковым аб’екце ў Луганску, Украіна. 23 верасня 2022 года.
Фота: Аляксандр Ермачэнка / Reuters / Forum
Ракета «Саюз-2.1а» з касмічным караблём «Саюз МС-22» стартаваў з касмадрома «Байканур» да Міжнароднай касмічнай станцыі (МКС) у складзе двух расейцаў і аднаго амерыканца. Байканур, Казахстан.
Фота: Dmitri Lovetsky / AP Photo / East News
Супрацоўнікі дзяржаўных службаў аховы дзікай прыроды Тасманіі прыбіраюць тушы грындаў (таксама вядомыя як чорныя дэльфіны). Амаль 200 кітоў былі знойдзеныя на заходнім узбярэжжы Тасманіі, з якіх ратавальнікам удалося выратаваць толькі некалькі дзясяткаў асобаў.
Фота: Glenn Nicholls / AFP / East News
Удзельнікі фестывалю «Santa Tecla». Гэта свята праходзіць у гонар апякункі Тарагона – Santa Tecla або Святой Фёклы. На працягу цэлага тыдня жыхары гораду наведваюць традыцыйныя святочныя мерапрыемствы. Сіджэс (Sitges), Іспанія.
Фота: Shutterstock / East News
Ваеннаслужачыя каралеўскага флоту нясуць труну каралевы Элізабэт II падчас пахавальнай працэсіі ў Лондане, Вялікая Брытанія.
Фота: Andrew Boyers / Reuters / Forum

Наш агульны фотаматэрыял з дня пахавання брытанскай каралевы глядзіце тут.

Фельчары дапамагаюць украінскаму вайскоўцу пасля абмену ваеннапалоннымі паміж Расеяй і Украінай. Чарнігаўская вобласць, Украіна.
Фота: Служба безпеки України

Агата Квяткоўская belsat.eu

Стужка навінаў