Затрыманых супрацоўнікаў «Горадня-Азоту» перавялі ў СІЗА КДБ


Шасцёра працаўнікоў «Горадня-Азоту» застаюцца пад вартай, паведамляе «Радыё Свабода». Для іх прынялі перадачы, некаторыя пабачыліся з адвакатам.

Затрыманні працаўнікоў, якія цягам году далучаліся да страйку, прайшлі на «Горадня-Азоце» з 19 па 23 верасня.

Абноўлена
На дзяржаўных прадпрыемствах працягваюць затрымліваць удзельнікаў страйку
2021.09.23 17:57

Чацвярых працаўнікоў «Азоту» адпусцілі пасля затрымання. Гэта Рыгор і Арцём Рубаны, Дзмітрый Ільюшчанка, Аляксей Сідар. Яны пад падпіскай аб неразгалошванні.

На волю не выйшлі:

  1. Сяргей Шэлест, былы апаратчык цэху «Аміяк-3»;
  2. Андрэй Пагярыла, былы слесар-рамонтнік цэху «Аміяк-3»;
  3. Уладзімір Жураўка, былы аператар ДПУ цэху «Аміяк-3»;
  4. Андрэй Башан, работнік цэху «Аміяк-3»;
  5. Валянцін Цераневіч, памочнік майстра на заводзе «Хімвалакно» (які ўваходзіць у склад «Горадня-Азоту»), намеснік старшыні Беларускага незалежнага прафсаюзу «Горадня-Азоту»;
  6. Вадзім Яфіменка, супрацоўнік «Хімвалакна».
Сяргей Шэлест.
Фота: Радыё Свабода
Hавiны
На прадпрыемстве «Горадня Азот» зноў затрымліваюць рабочых і чальцоў страйкаму
2021.09.22 15:39

Як паведаміла «Свабодзе» крыніца з «Азоту», усіх перавялі ў СІЗА КДБ. Цяпер заключаюць дамовы з адвакатамі, якія адразу знаходзяцца пад падпіскай аб неразгалошванні. Сваякі затрыманых паехалі ў Менск, каб перадаць затрыманым перадачы.

Абвінавачванні пакуль не прад’явілі. Прычына затрымання «азотаўцаў» невядомая.

Працаўнікі ААТ «Гародня Азот» страйкуюць на прадпрыемстве. Гародня, Беларусь. 19 жніўня, 2020 г.
Фота: Белсат

Адначасова з «азотаўцамі» затрымалі працаўнікоў БМЗ у Жлобіне Аляксандра Гашнікава, Дзмітрыя Елісеева і Святлану Зыль (былая работніца), супрацоўнікаў Беларускай чыгункі Ганну Аблаб і Сяргея Дзюбу, працаўніка МТЗ Дзмітрыя Колбіка. Амаль усе яны таксама ў «амерыканцы», за выключэннем Елісеева – ён у СІЗА Гомля, і Колбіка – ён на «Валадарцы».

ГГ, belsat.eu

 

Стужка навінаў