Мітрапаліт Веньямін выказаўся наконт вакцынацыі


Мітрапаліт Веньямін звярнуўся да вернікаў у сувязі з новаю хваляй каронавіруса і заклікаў выконваць супрацьэпідэмічнага захады ў святынях і манастырах. Адпаведную заяву апублікавалі на афіцыйным сайце БПЦ.

Мітрапаліт Веньямін заявіў, што трэба прытрымлівацца рэкамендацыяў Міністэрствам аховы здароўя, накіраваных на абмежаванне распаўсюду інфекцыі.

Епіскап Антоній і мітрапаліт Веньямін.
Фота: СП / Белсат

Мітрапаліт падкрэсліў: сцвярджэнне, што прынцыповая адмова ад вакцынацыі як такой можа быць абумоўленая праваслаўным веравучэннем, памылковае.

«Выбар на карысць прышчэпкі ці адмовы ад яе ёсць індывідуальным рашэннем кожнага чалавека, прымаецца на аснове асабістых перакананняў, ведаў, жыццёвага досведу, а таксама з улікам інфармацыі пра магчымыя наступствы вакцынацыі, атрыманай ад медычных работнікаў, прадстаўнікоў навуковай супольнасці.

Разам з тым недапушчальным і грахоўным ёсць распаўсюд ілжывых вучэнняў, якія атаясамліваюць вакцынацыю з «прыняццем пячаткі антыхрыста», роўна як і сцвярджэнняў пра нібыта таемнае чыпаванне чалавецтва з дапамогаю вакцынацыі. У гэтых умовах узрастае адказнасць кожнага святара, бо менавіта пастырскае слова або парада можа стаць вызначальным у выпадку звароту па растлумачэнне неабходнасці або магчымасці вакцынацыі», – заявіў мітрапаліт.

Гісторыі
Вялізныя чэргі, адсутнасць месцаў у шпіталях і змаганне за тэсты. Чытачы – пра сітуацыю з каронавірусам у Беларусі
2021.09.24 08:30

II belsat.eu

Стужка навінаў