Лукашэнка паляцеў у Сочы ў дом адпачынку, які ён выкарыстоўвае як сваю рэзідэнцыю


Аляксандр Лукашэнка 24 верасня прыляцеў у Сочы з прыватным візітам, паведамляе расейскае інфармацыйнае агенцтва РИА Новости са спасылкай на ўласную крыніцу.

Паводле інфармацыі ад гэтай крыніцы, «кіраўнік беларускай дзяржавы прыляцеў адпачыць у дом адпачынку, які ён выкарыстоўвае як сваю рэзідэнцыю».

Удзень 24 верасня тэлеграм-канал «МотолькоПомоги» паведамляў, што борт №1 гатовы да вылету. На адпачынак Лукашэнка паляцеў на дзяржаўным самалёце.

На гэтых выходных у Сочы пройдзе «Формула-1».

Zerkalo.io піша, што беларуская нерухомасць у Сочы – гэта стары санаторый «Беларусь», пабудаваны яшчэ ў 1937 годзе ў цэнтральнай частцы гораду, а таксама комплекс у горным пасёлку Чырвоная паляна ў Адлерскім раёне. На тэрыторыі санаторыя для Лукашэнкі была пабудаваная рэзідэнцыя, а ў Чырвонай Паляне ён лечыцца ў мінеральных крыніцах і катаецца на лыжах.

ГГ, belsat.eu

Стужка навінаў