Украіна напярэдадні і ў Дзень незалежнасці: ракетны ўдар па Дняпры і танкі ў Кіеве


Пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расеі, 24 жніўня Украіна адзначае ўжо другі Дзень незалежнасці на фоне паветраных трывог і выбухаў. У Кіеве адкрылася выстава падбітай расейскай ваеннай тэхнікі, скончыўся дэмантаж манумента «Радзіма-маці», быў абстраляны Днепр. Паглядзелі, як Украіна рыхтавалася да свята і што адбывалася ў гэтыя дні.

Ганаровая варта падымае 25-метровы сцяг Украіны ля Нацыянальнай акадэміі сухапутных войскаў імя гетмана Пятра Сагайдачнага ў Дзень дзяржаўнага сцяга. Львоў, Украіна. 23 жніўня 2023 года.
Фота: Ukrinform / Abaca Press / Forum
Прысутныя назіраюць за ўзняццем 25-метровага сцяга Украіны ля Нацыянальнай акадэміі сухапутных войскаў імя гетмана Пятра Сагайдачнага ў Дзень дзяржаўнага сцяга. Львоў, Украіна. 23 жніўня 2023 года.
Фота: Ukrinform / Abaca Press / Forum
Рабочыя ўсталёўваюць вялікую колькасць спаленых і захопленых расейскіх танкаў на Хрэшчатыку напярэдадні Дня незалежнасці ў Кіеве, Украіна. 22 жніўня 2023 года.
Фота: Efrem Lukatsky / AP Photo / East News
Жанчына пазіруе для здымка з украінскім сцягам насупраць знішчанай расейскай бранятэхнікі, выстаўленай у цэнтры Кіева, Украіна. 23 жніўня 2023 года.
Фота: AFP / Roman Pilipey / East News
Украінцы ў вышыванках разглядаюць захопленыя расейскія танкі, якія былі выстаўлены на Хрэшчатыку ў Кіеве, Украіна. 22 жніўня года.
Фота: Roman Pilipey / AFP / East News
Прэзентацыя новай украінскай маркі пад назвай «Маці-Украіна», выпушчанай Укрпоштай, перад манументам «Радзіма-маці». Таксама напярэдадні Дня Незалежнасці завяршылі ўстаноўку трызубца на шчыце манумента «Радзіма-маці» замест савецкага герба. Кіеў, Украіна. 24 жніўня 2023 года.
Фота: Anatolii Stepanov / AFP / East News
У выніку начнога расейскага ракетнага ўдару па Дняпры пацярпеў будынак цэнтральнага гарадскога аўтавакзала. Траўмы атрымалі 7 чалавек – трое мужчын і чатыры жанчыны ва ўзросце ад 32 да 55 гадоў. У большасці – рваныя і аскепкавыя раненні. Дняпро, Украіна. 24 жніўня 2023 года.
Фота: Jose Colon / Anadolu Agency / Abaca Press / East News
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі і першая лэдзі Алена Зяленская ўшанавалі памяць абаронцаў, якія загінулі ў расейска-ўкраінскай вайне. Кіеў, Украіна. 24 жніўня 2023 года.
Фота: POU / Zuma Press / Forum

Агата Квяткоўская belsat.eu

Стужка навінаў