Расейцы нанеслі ўначы ракетны ўдар па Дняпры – ёсць пацярпелыя


Уначы на 24 жніўня расейскія войскі абстралялі ракетамі Дняпро. Пацярпелі як мінімум сем чалавек, знішчаны транспартны аб’ект. Пра гэта паведаміў кіраўнік Днепрапятроўскай абласной вайсковай адміністрацыі Сяргей Лысак.

«Транспартны будынак разбураны. Пацярпелі 7 чалавек трое мужчынаў і чатыры жанчыны ва ўзросце ад 32 да 55 гадоў. У большасці з іх рваныя і аскепкавыя раненні. Шасцярых шпіталізавалі ў стане сярэдняй цяжкасці», напісаў у сваім тэлеграм-канале Сяргей Лысак.

Ён удакладніў, што ў горадзе пашкоджаныя яшчэ дзясятак аб’ектаў: банк, АЗС, гатэль, мэблевая фабрыка, адміністрацыйны будынак.

Генштаб Збройных сілаў Украіны на ранішнім брыфінгу паведаміў, што ў Дняпро трапіла ракета. Сцвярджаецца, што адна з ракетаў была збітая. Інфармацыя аб наступствах атакі ўдакладняецца.

Агляд
Уладзімір Зяленскі: Асноўная задача Крымскай платформы – падрыхтоўка дэакупацыі Крыму
2023.08.23 21:32

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў