У Беларусі – 507 палітвязняў


Беларускія праваабаронцы 24 чэрвеня прызналі яшчэ чацвярых чалавек зняволенымі паводле палітычных матываў. Цяпер у Беларусі 507 палітвязняў.

У адпаведнай заяве, апублікаванай на сайце Праваабарончага цэнтру «Вясна», да ліку палітычных зняволеных далучаюцца наступныя беларусы:

Ян Дайліда – асуджаны прысудам суда Кастрычніцкага раёну Горадні на тры з паловай гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу па ч.1 арт. 342 КК і арт. 364 КК, накіраваны для адбыцця пакарання;

Пётр Грэцкі – асуджаны прысудам суда Кастрычніцкага раёну Горадні на тры гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу па ч.1 арт. 342 КК, арт. 364 КК, накіраваны для адбыцця пакарання;

Аляксандр Патаповіч – асуджаны Гарадзенскім абласным судом у выніку апеляцыйнага разгляду пратэсту пракурора на прысуд суда першай інстанцыі на два з паловай гады пазбаўлення волі па арт. 364 КК;

Мікалай Дзенісевіч – асуджаны прысудам суда Фрунзенскага раёну Менску на чатыры гады пазбаўлення волі па ч.1 арт. 342 КК, арт. 364 КК, ч.1 арт. 218 КК і накіраваны для адбыцця пакарання.

ГГ, belsat.eu

 

 

 

 

Стужка навінаў