У Расеі аднавіліся пошукі турыстаў з Беларусі


Ратавальнікі аднавілі пошукі зніклай не зарэгістраванай групы турыстаў з Беларусі. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал пра здарэнні «112».

Пошукі беларускіх турыстаў.
Фота: 112 / Telegram

Напярэдадні ўвечары пошукі прыпынілі з прычыны надвор’я.

Супрацоўнікі МНС апыталі мясцовых жыхароў і працаўнікоў пра магчымае месцазнаходжанне зніклых.

Hавiны
Ратавальнікі не могуць знайсці беларусаў, якія зніклі пры пад’ёме на Эльбрус
2023.05.23 22:47

На заходнім схіле гары Эльбрус шукаюць групу беларускіх турыстаў з шасці чалавек, якія не рэгістраваліся ў адпаведным пункце і раптоўна перасталі выходзіць на сувязь. Узыходжанне беларусаў пачалося 14 траўня, але вярнуцца група мусіла яшчэ 21 траўня.

Дарадца аддзялення амбасады Беларусі ў Растове-на-Доне Дзяніс Цімохін распавёў, што беларускія турысты дамовіліся з мясцовымі, каб яны давезлі іх да пэўнага пункту, і пазней, у іншым пункце, іх павінны былі сустрэць. Пасля таго, як беларусы не выйшлі ў дамоўленае месца, мясцовыя звярнуліся да ратавальнікаў.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў