«Meduza»: У Беларусі можа прайсці плебісцыт аб «зліцці» з Расеяй


Разам з рэферэндумамі ў самаабвешчаных рэспубліках Данбасу можа прайсці плебісцыт аб «зліцці» з Расеяй у Беларусі, паведамляе расейскае выданне «Meduza» са спасылкай на свае крыніцы.

Фота: ТАСС

Выданне сцвярджае, што ў Крамлі не адмовіліся ад ідэі правесці рэферэндумы наконт далучэння да Расеі самаабвешчаных ДНР і ЛНР, а таксама занятай расейскімі войскамі Херсонскай вобласці. Калі менавіта яны могуць прайсці, залежыць ад сітуацыі на фронце. Пакуль самая рэалістычная дата – 11 верасня, у адзіны дзень галасавання.

Са словаў суразмоўцаў выдання, у тыя ж тэрміны можа прайсці рэферэндум аб далучэнні Паўднёвай Асеціі. Улады самаабвешчанай рэспублікі запланавалі свой рэферэндум на тую ж тэму 17 ліпеня – аднак два суразмоўцы медыя, блізкія да адміністрацыі прэзідэнта, запэўніваюць, што дата плебісцыту можа памяняцца.

Не выключаюць, што разам з гэтымі рэферэндумамі ў самаабвешчаных рэспубліках Данбасу можа прайсці плебісцыт аб «зліцці» з Расеяй у Беларусі.

Суразмоўца сцвярджае, што менавіта гэтага Пуцін патрабуе ад Лукашэнкі, але апошні пакуль не пагаджаецца. «Але гэта калі атрымаецца прадушыць Лукашэнку, які ад такога сцэнару ўсяляк адыходзіць», – падкрэслівае адзін з суразмоўцаў.

Аналітыка
Што чакае абаронцаў «Азоўсталі», якія трапілі ў палон
2022.05.24 13:08

Алена Рувіна, belsat.eu

Стужка навінаў