У Падмаскоўі знайшлі беспілотнік, начынены 17 кілаграмамі выбухоўкі


Заўважыла дрон у лесе недалёка ад Нагінску мясцовая жыхарка яшчэ 23 красавіка. Яна пабаялася выклікаць паліцыю і, палічыўшы, што гэта нечая цацка, выклала фотаздымкі апарата ў чат садовага таварыства. Звярнуўся ў паліцыю іншы ўдзельнік чату.

Як сцвярджае тэлеграм-канал «Baza», гэта мадэль беспілотніка «UJ-22 Airborn» украінскай вытворчасці. Яго даўжыня складае 3,5 метра.

Беспілотнік, знойдзены ў Падмаскоўі 23 красавіка.
Фота: Baza / Telegram

У беспілотніку былі 30 брыкетаў па 570 грамаў з рэчывам С-4. Паводле іншых звестак, гэта былі «канадскія выбуховыя набоі М112».

Прычыны падзення пакуль невядомыя. Сярод версіяў – заканчэнне паліва ў баку, а таксама сутыкненне з галінамі дрэваў.

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў