Амбасадар Польшчы павіншаваў беларусаў з Вялікаднем і пажадаў выйсці з турмаў ды вярнуцца з выгнання


Амбасадар Польшчы ў Беларусі Артур Міхальскі звярнуўся да беларусаў з велікоднымі віншаваннямі.

«Дарагія сябры, суседзі-беларусы! Большасць з вас святкуе Вялікдзень паводле ўсходняй традыцыі, – напісаў у сваім «Тўітары», а таксама сказаў у відэазвароце Міхальскі. – Няхай гэты час стане для Вас часам радасці. Каб Вы маглі выйсці з турмаў, вярнуцца з выгнання, маглі быць гаспадарамі на сваёй уласнай зямлі. Хрыстос уваскрос!»

На дзень 24 красавіка 2022 года, калі праваслаўныя вернікі святкуюць Вялікдзень, у Беларусі – 1143 палітвязні, і гэты лік пастаянна павялічваецца. Праваабаронцы кажуць, што зняволеных з палітычных матываў значна больш.

Пасля пачатку масавых рэпрэсіяў 2020 года вялізная колькасць беларусаў з’ехала з радзімы.

Артур Міхальскі – амбасадар Польшчы ў Беларусі з 2018 года.

ГГ belsat.eu

Стужка навінаў