Памочніка Мясніковіча Дзмітрыя Шадко адпусцілі з СІЗА КДБ


Праваабарончы цэнтр «Вясна» паведамляе, што былы намеснік міністра сувязі, памочнік старшыні калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Дзмітрый Шадко быў вызвалены з-пад варты.

Шадко быў затрыманы ў Маскве 9 сакавіка па справе аб дыверсіі ў Мачулішчах. Чыноўнік – удзельнік руху ралевікоў, і прычынаю цікавасці сілавікоў да яго, паводле непацверджанай версіі, сталася тое, што Шадко асабіста ведае асобаў, падазраваных па гэтай справе. Па інфармацыі медыяў, памочніка Мяскніковіча затрымалі паводле арт. 289 КК – «Тэрарызм».

Цяпер Шадко знаходзіцца на свабодзе. Акалічнасці яго вызвалення з СІЗА КДБ невядомыя.

Паводле праваабаронцаў, таксама на волю выйшлі яшчэ два чалавекі, што былі затрыманыя нібыта з-за датычнасці да дыверсіі ў Мачулішчах – гэта Ілля Кабанаў і Руслан Маслянкоў. Іх затрымалі 4 сакавіка.

Каментар
«Рэжым пажырае сваіх». Хто такія ралевікі і чаму іх здзівіў арышт памочніка Мясніковіча
2023.03.18 08:00

Глеб Нержын belsat.eu

Стужка навінаў