Медыі: Памочніка Мясніковіча ў ЕЭК і былога віцэ-міністра Шадка вінавацяць у тэрарызме


Памочнік старшыні калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі, былы першы намеснік міністра інфарматызацыі і сувязі Беларусі Дзмітрый Шадко абвінавачваецца ў тэрарызме. Пра гэта паведамляе «Еўрарадыё».

Дзмітрый Шадко.
Фота: БелТА

Паводле выдання, чыноўніку выставілі абвінавачанні паводле артыкулу 289 КК, яму можа пагражаць да 20 гадоў турмы.

У такім разе вядзецца пра ч. 2 арт. 289 КК («Акт тэрарызму, учынены паўторна, або групай асобаў па папярэдняй змове, або асобай, якая раней учыніла злачынствы, прадугледжаныя артыкуламі 124, 126, 290-1 – 290-5, часткаю 4 артыкулу 309, часткаю 3 артыкулу 311 і артыкулам 359 гэтага Кодэксу, або спалучаны з прычыненнем цяжкіх цялесных пашкоджанняў»). Вядзецца пра пакаранне пазбаўленнем волі тэрмінам ад 8 да 20 гадоў.

Каментар
«Рэжым пажырае сваіх». Хто такія ралевікі і чаму іх здзівіў арышт памочніка Мясніковіча
2023.03.18 08:00

Першыя публікацыі пра знікненне ў Маскве беларуса Дзмітрыя Шадка, памочніка старшыні калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Міхаіла Мясніковіча, з’явіліся 13 сакавіка. На наступны дзень праваабарончы цэнтр «Вясна» паведаміў, што Шадка, імаверна, затрымалі на працоўным месцы. Чыноўнік – удзельнік руху ралевікоў, і прычынаю цікавасці сілавікоў да яго, паводле непацверджанай версіі, сталася тое, што Шадко асабіста ведае асобаў, затрыманых у Беларусі нібыта за датычнасць да дыверсіі ў Мачулішчах.

16 сакавіка праваабаронцы паведамілі, што Шадка 10 сакавіка затрымалі ў Маскве супрацоўнікі ФСБ, цяпер ён у Амерыканцы – СІЗА КДБ.

Якуб Хруст belsat.eu

Стужка навінаў