Украіна ўвяла санкцыі супраць дзвюх беларускіх кампаніяў


Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Зяленскі на Форуме рэгіёнаў у Жытоміры, 4 кастрычніка 2019 года.
Фота: president.gov.ua

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі сваім указам увёў у дзеянне рашэнне Рады нацыянальнай бяспекі і абароны аб увядзенні санкцыяў супраць двух беларускіх прадпрыемстваў.

Пад абмежаванні трапілі менскія кампаніі «Лайф Груп» (дыстрыбʼютар беларускіх касметычных брэндаў) і «Экмі Касмэтыкс Груп» (вытворца парфумерных і касметычных сродкаў). Яны маюць вялікае прадстаўніцтва для прасоўвання беларускай прадукцыі на ўкраінскім рынку, паведамляе радыё «Свабода».

Цяпер ва Украіне будуць заблакаваныя ўсе іх актывы, цалкам прыпыненыя гандлёвыя аперацыі, ануляваныя ліцэнзіі ды забаронены ўдзел у тэндарах на закупку тавараў і паслуг.

Hавiны
СБУ Украіны затрымала агента КДБ, які рыхтаваў правакацыі ў Беларусі
2021.03.24 11:57

У траўні 2018 года пад аналагічныя санкцыі на тры гады трапілі першыя два беларускія прадпрыемствы – менскае ААТ «Свет піва», якое гандлявала з самаабвешчанаю ДНР, і Мазырскі спіртагарэлачны завод.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў