Расея напала на Украіну. Першы дзень вайны


У ноч на 24 лютага Уладзімір Пуцін абвясціў аб пачатку вайсковай аперацыі на Данбасе, бо ад Украіны «сыходзіць пагроза». Дзяржаўная служба Украіны заяўляе, што былі здзейснены напады на 10 рэгіёнаў Украіны, у першую чаргу на ўсходзе і поўдні краіны.

Мапа расейскага ўварвання ва Украіну на вечар 24 лютага.

2:48 Галоўная міжнародная сетка хакераў Anonymous аб’явілі кібер-вайну ўладам Расеі. Праз гадзіну структура ФСБ па кібербяспецы абʼявіла крытычны ўзровень пагрозы.

Хакеры паведамілі, што яны парушылі працу прапагандысцкага сайта «Russia Today».

2:40 Генеральны штаб УСУ звярнуўся да ўкраінцаў у сувязі з магчымымі новымі ўдарамі акупантаў.

2:34 Японія прыпыняе выдачу віз грамадзянам РФ.

2:14 У Сумах працягваюцца цяжкія баі, чутныя стрэлы па ўсім горадзе.

2:00 Літва спыняе выдаваць візы грамадзянам Расеі з салідарнасці з Украінай, якая падверглася агрэсіі з боку Расеі, паведамляе МЗС Літвы.

1:50 За мінулы дзень МУС Украіны не зафіксавала ніводнага выпадку грабяжоў ці марадзёрства.

01: 35 Уладзімір Зяленскі падвёў вынікі першага дня супрацьстаяння расейскаму ўварванню на тэрыторыю Украіны і падзякаваў усім абаронцам краіны. Цяпер Прэзідэнт Украіны і яго сям’я знаходзяцца ва Украіне. Таксама ён паведаміў, што ў Кіеў увайшлі дыверсійныя сілы ворага і просіць быць уважлівымі.

Ён паведаміў пра 137 загінулых і 316 параненых у выніку расейскай ваеннай аперацыі. «Усе абаронцы вострава Змяіны загінулі, але не здаліся. Усім ім будзе прысвоена званне Героя Украіны пасмяротна».

Таксама Зяленскі выказаўся наконт уступлення Украіны ў НАТА:

«Я прама задаў пытанне, спытаў сёння ў 27 лідараў Еўропы ці будзе Украіна ў НАТА. Усе баяцца. Не адказваюць. А мы не баімся нічога. Цяпер лёс краіны залежыць ад нашага войска і народа, ад вашай мудрасці і вялікай падтрымкі ўсіх сяброў Украіны»

01:07 Зяленскі падпісаў загад пра ўсеагульную мабілізацыю ва ўсіх абласцях Украіны, акрамя Луганскай і Данецкай, тэрмінам на 90 дзён.

01: 05 На Валыні падраздзяленні УСУ занялі пазіцыі па канкрэтных межах пры падрыхтоўцы да наступлення суперніка. Група ВМФ працягвае баявыя аперацыі ў паўднёва-заходняй частцы Чарнаморскай зоны, ідзе абарона базавых пунктаў і партоў на марскім напрамку.

Пэўныя сілы і сродкі перайшлі на абарону Кіева, паведамляе намеснік міністра ў Міністэрстве абароны Украіны Ганна Маляр.

00: 58 Зяленскі заклікае Еўразвяз прыпыніць удзел Расеі ў SWIFT, спыніць гандаль нафтай і газам. «Лёс Еўропы вырашаецца на Украіне: калі Пуцін зараз не атрымае годнага адказу, ён будзе рухацца далей», – напісаў Зяленскі.

Раней Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн заявіў, што яны не плануюць адключаць Расею ад SWIFT, але прымуць паўнавартасныя па маштабу санкцыі.

00:53 Польшча забараніла вяшчанне пяці расейскіх тэлеканалаў: Russia Today, RT Documentary, РТР-Планета, Саюз TV і Расея 24.

00:30 Уладзімір Зяленскі звярнуўся да лідараў краін Еўрапейскага Звязу: «Мы запыталі членства ў НАТА – адказу не пачулі. Зараз нам патрэбныя міжнародна-прававыя гарантыі бяспекі, ясная еўрапейская перспектыва, хуткія і канкрэтныя дзеянні».

00:10 Расейскі карабель прапанаваў гарнізону вострава Змяіны, які быў захоплены, здацца. У адказ украінскія абаронцы вострава накіравалі ў радыёэфір фразу «Русский военный корабль, иди нах*й». Пасля гэтага пачаўся ракетна-артылерыйскі абстрэл, падчас якога загінулі 13 абаронцаў Украіны.

00:01 Пуцін паразмаўляў па тэлефоне з Макронам. Па словах Крамля «Пуцін даў Макрону вычарпальныя тлумачэнні прычын і абставінаў прыняцця рашэння аб правядзенні спецыяльнай ваеннай аперацыі». Макрон жа заявіў, што ў тэлефоннай размове з Пуціным заклікаў неадкладна спыніць ваенную аперацыю на Украіне.

Пасля размовы Міністр замежных спраў Францыі Жан-Іў Ле Дрыян сказаў, што «Пуцін павінен зразумець, што ў Францыі таксама ёсць ядзерная стрэльба», – перадае Reuters.

23:50 New York Times паведамляе, што Расея легалізуе крыптавалюту для абыходу санкцыяў ЗША.

23:41 На прахадной у Дзярждуме Расеі з’явіўся надпіс «Нет войне».

Прахадная Дзярждумы 24 лютага 2022 года. Avtozak live / Telegram

23:30 Мужчын 18-60 год не будуць выпускаць за межы дзяржавы. Пра гэта на сваёй старонцы Facebook паведаміў начальнік Львоўскай мытні Данііл Меньшыкаў: «Просьба не спрабаваць самавольна перасякаць мяжу і не ствараць паніку».

23:25 Украіна страціла кантроль над востравам Змяіны ў Адэскай вобласці, заявілі ў Дзяржпагранслужбе Украіны.

23:17 27 лідараў краін Еўразвяза дамовіліся ўвесці дадатковыя санкцыі супраць Расеі.

«Святло свабоды» — акцыя адзінства і салідарнасці з Украінай. Вільня, Літва. 24 лютага 2022 года.
Фота: КК / Белсат

23:14 У Расеі на акцыях у падтрымку Украіны за апошнія гадзіны затрыманы больш за 1,5 тыс. людзей, паведамляе расейскі апазіцыянер Уладзімір Кара-Мурза.

23:08 Аэрапорт «Антонаў» у Гостамеле, які знаходзіцца менш чым за 10 км ад Кіева, узяты ўкраінскімі сіламі, расейскі дэсант знішчаны. Раней яго захапілі расейскія войскі.

22:50 Украінцам у Кіеве, якія прыйшлі сёння ў атрады тэрытарыяльная абароны ўжо раздалі больш за 10000 адзінак зброі, заявіў прадстаўнік прэзідэнта Фёдар Веніслаўскі. Зараз яны прыцягнуты да патрулявання вуліц сталіцы.

22:45 Намеснік міністра абароны Украіны Ганна Маляр паведамляе, што Сумы ўдалося адбіць і праціўнік адступае.

22: 37 Расейскія войскі цалкам кантралююць Мелітопаль у Запарожскай вобласці.

22:30 У Энергодары, што ў Запарожскай вобласці, войскі РФ усталявалі гаўбіцы і пагражаюць абстраляць атамную электрастанцыю, паведамляе намеснік старшыні Камітэту Вярхоўнай Рады па пытаннях нацыянальнай бяспекі, абароны і разведкі Мар’яна Безуглая.

22:20 Усё яшчэ ідзе бой над міжнародным аэрапортам ГП «Антонаў» у Гостамеле, які знаходзіцца менш чым за 10 км ад Кіева. Там працуе ўкраінская артылерыя і танкі. Раней яго захапілі расейскія войскі.

22:15 Джо Байдэн паведаміў, што паміж Расеяй і ЗША адбыўся поўны разрыў. Таксама прэзідэнт ЗША заявіў, што не плануе перамоваў з Пуціным.

22:14 ЗША высылаюць з Вашынгтона другога па старшынстве расейскага дыпламата

22:10 У Тэль-Авіве пратэстуючыя спальваюць свае расейскія пашпарты.

21:55 «Нашы сілы не будуць ваяваць на Украіне, але мы будзем абараняць чальцоў НАТА ўсёй моцай ЗША», – заявіў Джо Байдэн. Яны адправяць дадатковыя войскі ЗША ў Нямеччыну.

21: 52 Джо Байдэн паведаміў, што санкцыі закрануць больш за палову ўсяго расейскага высокатэхналагічнага імпарту.

21:40 Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн паабяцаў Расеі «разбуральныя пакеты санкцый», ён будзе «суадносны па маштабе з адключэннем Расеі ад SWIFT». ЗША ўводзяць санкцыі супраць найбуйнейшага банку Расеі, новыя санкцыі ЗША распаўсюджваюцца таксама на ВТБ. Паведамляецца, што ЗША абмяжуе магчымасці Расеі весці бізнес у доларах, фунтах і енах.

Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн.
Фота: POTUS / Twitter

21:10 Чарнобыльская зона і ўсе аб’екты ЧАЭС знаходзяцца пад кантролем расейскіх вайскоўцаў, паведамілі ў Офісе Прэзідэнта Украіны.

20:51. Расейскія войскі захапілі кантроль над міжнародным аэрапортам «Антонаў» у Гостомелі, што знаходзіцца менш чым за 10 км ад Кіева.

20:49. Прэмʼер-міністр Вялікай Брытаніі Борыс Джонсан заявіў аб увядзенні санкцыяў супраць Беларусі.

20:44. Расейскія войскі прасунуліся на 6-8 км далей за межы «ДНР» і «ЛНР», заявілі на брыфінгу міністэрства абароны Расеі.

20:37. ОВД-Инфо паведамляе, што ў часе антываенных мітынгаў былі затрыманыя 653 чалавекі па ўсёй Расеі.

20:29. Карэспандэнты «Белсату» паведамляюць, што па словах людзей, з боку ўкраінскай мяжы чарга з аўто расцягваецца прыкладна на 14 км.

Карэспандэнты «Белсату» паведамляюць, што па словах людзей, з боку ўкраінскай мяжы чарга з аўто расцягваецца прыкладна на 14 км. Таксама некаторыя людзі, з якімі размаўляюць нашыя журналісты, кажуць, што яны не бежанцы, а едуць на працу ў Польшчу ў дзень, калі Расея напала на Украіну. Тыя, хто сапраўды ўцякае, разгубленыя. Яны не ведаюць, куды ісці, валанцёраў амаль няма. Мясцовыя жыхары спрабуюць дапамагчы, прыносячы каністры з палівам. Па словах дзяўчыны, якая прыехала да мяжы пасля таго, як пабачыла навіны, па ўкраінскаму боку назіраецца дэфіцыт паліва, таму большаць бежанцаў на аўто не могуць дабрацца да польскай мяжы. Медыка (арыг. Medyka), Польшча. 24 лютага 2022 года.
Фота: Белсат
Фота: Белсат

20:24. Лукашэнка падпісаў Указ «Аб прызыве афіцэраў запасу на ваенную службу».

20:17. Акцыя салідарнасці з Украінай ў Парыжы.

Фота: Белсат

20:14. Дарадца кіраўніка офісу прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк на брыфінгу распавёў аб бягучай сітуацыі ў краіне. Паводле яго, расейскія войскі, якія атакавалі Украіну, узялі аператыўную паўзу і перагрупавалі сілы, але пазіцыйныя баі працягваюцца практычна па ўсёй краіне паблізу мяжаў з Расейскай Федэрацыяй і Беларуссю.

20:10. Вялікая Брытанія ўводзіць санкцыі супраць Банку ВТБ і Аэрафлота, піша РБК.

20:02. Агенцтва УНІАН піша, што расейскія войскі захапілі Чарнобыльскую АЭС. Паведамляецца, што супрацоўнікі станцыі ўзятыя ў закладнікі.

19:59. Нашыя карэспандэнты працуюць на украінска-польскім памежжы.

Івана Карпінец з’ехала, таму што дзесьці ў 8 раніцы пачула каля суседняй вёскі Калінава (Львоўскі раён) выбухі. «У нашай вёсцы (Раліўка) выбухаў не было, але я ўсе роўна вырашыла забраць дзяцей і з’ехаць. Не думаючы, ніякіх валізак, толькі дзяцей і малую торбу, пашпарт», – кажа жанчына падчас размовы з нашымі журналістамі ля гранічнага пункту ў польскай Медыцы (арыг. Medyka), дзе ёсць магчымасць пешага пераходу праз украінска-польскую мяжу. Таксама нашыя карэспандэнты паведамляюць, што па словах людзей, з боку ўкраінскай мяжы чарга з аўто расцягваецца прыкладна на 14 км. Таксама некаторыя людзі, з якімі размаўляюць нашыя журналісты, кажуць, што яны не бежанцы, а едуць на працу ў Польшчу ў дзень, калі Расея напала на Украіну. 24 лютага 2022 года.
Фота: Белсат

19:52. Група журналістаў-расследавальнікаў Bellingcat валодае інфармацыяй, што 18 транспартных самалётаў Іл-76 вылецелі з расейскага Пскова ў напрамку Кіева.

19:45. Пуцін сустрэўся з бізнесоўцамі, ён назваў вайну з Украінай вымушанай мерай. «Нам не пакінулі шанцаў», – сказаў ён. Пуцін таксама заявіў, што Расея не можа цалкам прагназаваць геапалітычныя рызыкі, але бізнес мае права разлічваць на прадказальнасць».

19:36. 20 верталётаў К-52 і Мі-8 РФ прызямліліся каля Кіева на аэрадроме Гастомель, ідзе бой.

19:33. Акцыі салідарнасці з Украінай праходзяць у Вільні і Тбілісі. Гледачы «Белсату» дасылаюць нам фотаздымкі.

Акцыя салідарнасці ў Вільні, 24 лютага 2022 г. Фота: чытачы Белсату
Акцыя салідарнасці ў Вільні, 24 лютага 2022 г. Фота: чытачы Белсату
Акцыя салідарнасці ў Вільні, 24 лютага 2022 г. Фота: чытачы Белсату
Акцыя салідарнасці ў Тбілісі, 24 лютага 2022 г. Фота: чытачы Белсату

 

19:30. Галоўнакамандуючы Узброенымі сіламі Украіны Валерый Залужны паведаміў, што пад Чарнігавам здаўся ў палон цэлы разведвальны ўзвод 74-й мотастралковай брыгады РФ.

19:26. Радыё «Свабода» са спасылкаю на медыкаў з Гомля паведамляе: «Гомельскі абласны шпіталь сёння прымаў раненых расейцаў. Паводле медыкаў, яны былі раненыя ў раёне пункту пропуску «Весялоўка-Сенькаўка» на беларуска-ўкраінскім памежжы. Крыніцы паведамляюць, што для расейскіх ваенных вызваляюць месцы ў шпіталі ў Касцюкоўцы пад Гомлем».

19:19. Каменданцкую гадзіну таксама ўвялі ў Чаркаскай вобласці і Дняпры.

19:15. Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў аператыўным звароце заявіў, што на Данбасе ўкраінскія Узброеныя сілы дзейнічаюць на выдатна.

«На Данбасе нашы Узброеныя сілы дзейнічаюць на выдатна. Харкаўскі напрамак вельмі складаны. Сілы для абароны гораду працуюць. Яны надзейныя», – сказаў ён.

Найбольш праблемная сітуацыя, паводле Зяленскага, на поўдні.

«Нашы войскі вядуць разлютаваныя баі ў прыгарадзе Херсона. Вораг спрабуе з акупаванага Крыму пасунуцца ў бок Мелітопалю», – дадаў ён.

На поўначы Украіны «вораг павольна рухаецца наперад у Чарнігаўскай вобласці, але там ёсць каму яго трымаць».

«Надзейная абарона пабудавана ў Жытомірскай вобласці. Войскі атрымалі загад на яго знішчэнне», – сказаў Зяленскі.

18:55 Беларускі бар «Торвальд» у Кіеве – гэта таксама і бамбасховішча. Атмасфера ўнутры нервовая.

Бомбасховішча ў бары «Торвальд». Атмасфера нервовая, людзі незадаволена рэагуюць на тое, што іх здымаюць. Кіёў, Украіна. 24 лютага 2022 года.
Фота: Белсат
Бомбасховішча ў бары «Торвальд». Атмасфера нервовая, людзі незадаволена рэагуюць на тое, што іх здымаюць. Кіёў, Украіна. 24 лютага 2022 года.
Фота: Белсат
Бомбасховішча ў бары «Торвальд». Атмасфера нервовая, людзі незадаволена рэагуюць на тое, што іх здымаюць. Кіёў, Украіна. 24 лютага 2022 года.
Фота: Белсат
Бомбасховішча ў бары «Торвальд». Атмасфера нервовая, людзі незадаволена рэагуюць на тое, што іх здымаюць. Кіёў, Украіна. 24 лютага 2022 года.
Фота: Белсат
Бомбасховішча ў бары «Торвальд». Атмасфера нервовая, людзі незадаволена рэагуюць на тое, што іх здымаюць. Кіёў, Украіна. 24 лютага 2022 года.
Фота: Белсат

18:54 Перасталі адкрывацца сайты Крамля, Дзярждумы і ўраду РФ, паведамляе тэлеканал «Дождь»

18:36. Украінскі журналіст, былы дарадца міністра абароны Юрый Бутусаў распавёў пра сітуацыю на 17.00:

«Нягледзячы на масіраваныя авія- і ракетныя ўдары па Украіне, ВСУ аказвае эфектыўны супраціў. Спадзяванні расейцаў на адсутнасць супраціўлення і моц авіяцыі не спраўдзіліся. Гучныя заявы аб поўным знішчэнні СПА і ВПС Украіны, зняпраўджаныя рэальнымі баявымі дзеяннямі.

Чарга жадаючых запісацца ў тэрытарыяльную абарону Кіева.
Фота: УНІАН

Нашы лётчыкі здзяйсняюць баявыя вылеты, а расейская авіяцыя вымушана прызнаваць страты.

На месцах Расея спрабуе дэстабілізаваць абараназдольнасць Украіны. Некаторыя батальённыя тактычныя групы спрабуюць весці манеўраную вайну, прасунуцца як мага далей, каб сарваць нашы сувязі. Расейцы імкнуцца пазбягаць кантактных баёў. Сутыкнуўшыся з супраціўленнем, яны спрабуюць абысці вузлы супраціву.

Страты расейскіх войскаў на 17:00 24 лютага. Інфаграфіка: УНІАН

Ключавыя рэгіянальныя памежныя цэнтры Харкаў, Сумы і сталіца Кіеў паспяхова адбілі першыя расейскія атакі. Расейцы спрабуюць стварыць пагрозу з тылу буйных гарадоў, дзеля чаго яны хутка наступаюць, не прыкрываючы флангаў. Вораг раптам не здолеў захапіць гэтыя буйныя гарады.

Гэта стварае магчымасць для абароны спрабаваць манеўраваць баявымі групамі, каб біць расейскія канвоі на шашы.

Найбольш складаная сітуацыя цяпер на паўднёвым напрамку».

18:22 Херсонская абласная адміністрацыя паведамляе: частка на поўдні Херсонскай вобласці больш на пад кантролем Кіева.

18:13 У Кіеве ўведзеная каменданцкая гадзіна – ад 22:00 да 7:00. Таксама ўведзеная каменданцкая гадзіна і ў Дняпры і Дняпроўскай вобласці – ад 22:00 да 6:00.

18:04. У расейскіх гарадах праходзяць акцыі пратэсту супраць вайны з Украінай. Яны абвешчаныя на 19:00 паводле мясцовага часу.



Паведамляецца пра затрыманні.

«Катэгарычны пратэст супраць распачатых баявых дзеянняў супраць Украіны» выказала і партыя «Яблоко».

Акцыя пратэсту ў Чэлябінску.
Фота: SOTA / Telegram

17:57. Еўрапейцы (прынамсі з Іспаніі, Італіі, Нямеччыны) масава адмаўляюцца грузіць тавары на Беларусь і Расею.

17:51. Напад Расеі на Украіну выклікаў абурэнне міжнароднай супольнасці, супраць вайны пачалі выступаць расейскія медыйныя персоны. А як рэагуюць на навіны ў Беларусі?

На вуліцах беларускіх гарадоў звонку працягваецца звычайнае жыццё. Толькі заўважныя чэргі каля банкаматаў – людзі здымаюць наяўныя грошы, а таксама каля абменнікаў.

«Хачу зняць усе грошы, на ўсялякі выпадак», – кажа камусьці па тэлефоне жанчына ў чарзе.

Амбасада Расеі ў Дубліне.
Фота: Команда Навального / Telegram

Некаторыя абменнікі закрыліся «па тэхнічных прычынах», у некаторых адразу паведамляюць – валюты няма і не будзе бліжэйшы час. Курс пакрысе расце: у Тэхнабанку і Белаграпрамбанку ён узрос да 3 рублёў за долар і 3.35 за еўра.

Ходзяць розныя чуткі, людзі абмяркоўваюць, ці варта бегчы ў крамы па соль і грэчку. Але ў крамах пакуль няма ніякага ажыятажу. Тон абмеркавання больш старэйшага пакалення падобны на тое, што кажуць з тэлеканалаў: Расея абстрэльвае гарады, куды прыйшло НАТА.

17:44. З’явіліся відэафакты абстрэлаў расейскай авіяцыяй жылых кварталаў.

Харкаў пасля абстрэлу расійскімі войскамі. Украіна. 24 лютага 2022 года.
Фота: Vyacheslav Madiyevskyy / Ukrinform / ddp images / Forum

17:33. Былы намеснік міністра ўнутраных справаў Украіны Антон Герашчанка паведамляе пра баі ў Чарнобыльскай зоне з расейскімі войскамі, якія прыйшлі з Беларусі.

Харкаў пасля абстрэлу расійскімі войскамі. Украіна. 24 лютага 2022 года.
Фота: Vyacheslav Madiyevskyy / Ukrinform / ddp images / Forum

17:19. Агенцтва «Уніан» паведамляе пра пачатак бамбардавання Харкава. Людзі хаваюцца ў метро. У Чорным моры атакаваны востраў Змяіны з караблёў.

Намесніца галавы Вярхоўнай Рады ў пытаннях нацбяспекі, абароны і выведкі Марʼяна Бэзугла паведаміла пра знішчэнне 15 расейскіх танкаў ракетнымі комплексамі Javelin на Сумскім накірунку.

16:57. У Кіеве абвешчаная паветраная пагроза. Усіх просяць тэрмінова прайсці ў бамбасховішчы.

16:50. Узброеныя сілы Украіны паведамляюць, што з тэрыторыі Беларусі выпушчаныя 4 балістычныя ракеты ў паўднёва-заходнім накірунку.

Харкаў пасля абстрэлу расійскімі войскамі. Украіна. 24 лютага 2022 года.
Фота: Vyacheslav Madiyevskyy / Ukrinform / ddp images / Forum

Каля Харкава знішчаныя два расейскія бронетранспарцёры. Паведамляецца пра гібель двух расейскіх салдат.

Таксама ўкраінскае агенцтва навін апублікавала здымкі палонных расейскіх салдат і іх тэхніку, пазначаную літарай «Z».

Падбітыя расейскія БТРы.
Фота: УНИАН

16:43. «Белавія» распавяла пра змены ў палётным раскладзе ў сувязі з вайной ва Украіне. 24 лютага адмененыя рэйсы ў Стамбул, Тэль-Авіў і Сочы. 27 лютага не будзе выконвацца рэйс у Краснадар.

«Інфармацыя аб далейшым выкананні рэйсаў у Стамбул, Тэль-Авіў, Сочы, Краснадар будзе аператыўна абнаўляцца», – паведамілі ў авіякампаніі.

«Белавія» працягне выконваць палёты ў Маскву, Санкт-Пецярбург, Ташкент, Дубай, Ерэван, Баку, Тбілісі, Кутаісі, Батумі, Нур-Султан, Алматы. А сённяшні чартар Менск – Шарм-эль-Шэйх – Менск будзе выкананы з пасадкай для дазапраўкі ў Казахстане. Пасажыры адмененых рэйсаў змогуць вярнуць кошт білетаў.

16:26. У Кіеве ўключылі паветраную трывогу.

16:16. Міністр унутраных спраў і адміністрацыі Польшчы Мар’юш Каміньскі паведаміў аб тым, што польскія ўлады дапускаюць магчымасць закрыцця межаў з Расеяй (Калінінградская вобласць) і Беларуссю.

Між тым у найбліжэйшыя гадзіны ў Люблінскім і Падкарпацкім ваяводствах побач з польска-ўкраінскай мяжой будуць разгорнуты восем пунктаў прыёму бежанцаў з Украіны, паведаміў у намеснік Каміньскага Павел Басэрнакер. Там дадуць ежу, медычную дапамогу і інфармацыю для ўцекачоў.

16:03. Вайсковы камісарыят Барысава выклікае беларусаў для праходжання вайсковай службы. Грамадзянам, якія падлягаюць выкліку на тэрміновую вайсковую службу, службу ў рэзерве ў лютым-траўні 2022 года, якія не атрымалі персанальную позву, патрэбна асабіста прыбыць у тэрмін да 15 сакавіка ў вайсковы камісарыят.

15:59. У Харкаўскай вобласці акупанты расстралялі аўто з цывільнымі, якія ехалі насустрач і не спыніліся. Забіта жанчына, двое мужчын паранены.

Таксама паведамляецца пра выбух на аэрадроме ў Мелітопалі.

15:48. У метро Харкава спынілі цягнікі, каб размясціць больш людзей. Па Грамадскім радыё на Харкаўшчыне прагучала паветраная трывога.

15:34 Мітрапаліт Украінскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату Ануфрый заклікаў Пуціна «неадкладна спыніць братазабойчую вайну». «Украінскі і рускі народы выйшлі з Дняпроўскай купелі Хрышчэння, і вайна паміж гэтымі народамі – гэта паўтор граху Каіна, які з зайздрасці забіў свайго роднага брата. Такая вайна не мае апраўдання ні ў Бога, ні ў людзей».

15:20. Ключавая мэта Расеі – прыбраць вышэйшае кіраўніцтва Украіны, стварыць максімальную паніку і паспрабаваць усталяваць сваю, марыянеткавую ўладу, заявіў дарадца кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Украіны Міхаіл Падаляк. Паводле яго, расейскія вайскоўцы могуць паспрабаваць атакаваць урадавы квартал.

14.55. У Абухаўскім раёне Кіеўскай вобласці ўпаў вайсковы самалёт ЗСУ Загінулі 5 чалавек, 9 былі выратаваныя. У небе над Кіевам адбываецца паветраны бой. Паводле відавочцаў, у небе бачылі Міг-29 і Су-25.

У Абухаўскім раёне Кіеўскай вобласці ўпаў вайсковы самалёт ЗСУ.
Фота: ДСНС Украіны

14.51. На Луганшчыне ідуць баі каля горада Шчасце «Вораг працягвае несці страты. Памежнікі супольна з вайскоўцамі трымаюць абарону і адбіваюць атакі. Вораг не пройдзе», — паведамляе памежная служба Украіны.

Людзі пешшу пераходзяць мяжу ў Медыцы (арыг. Medyka), Польшча. 24 лютага 2022 года.
Фота: KACPER PEMPEL / Reuters / Forum
Людзі пешшу пераходзяць мяжу ў Медыцы (арыг. Medyka), Польшча. 24 лютага 2022 года.
Фота: KACPER PEMPEL / Reuters / Forum

14:15. Нашыя чытачы паведамляюць, што беларускае войска стаіць на мяжы з Украінай: «Танкі ўжо пайшлі, а пяхота стаіць. Ёсць загад расстрэльваць тых, хто не будзе падпрадкоўваццца загадам». Беларускі пісьменнік Андрэй Горват піша на Facebook, што ў Нароўлі «неба няспынна гудзе ад смалётаў-верталётаў», але насельніцтва не эвакуююць.

14:10. Аэрапорт у Гастомлі пад Кіевам атакуюць ужо звыш 20 верталётаў. Выбухі чуюць у Выграрадзе – яшчэ адным прыгарадзе Кіева. Узброеныя сілы Украіны заяўляюць, што адбілі акружную дарогу пад Харкавам.

14:05. Памежная служба Украіны заяўляе, што расейская тэхніка пайшла на прарыў дзяржаўнай мяжы ў Кіеўскай вобласці – праз пункт пропуску «Вільча», што на мяжы з Беларуссю. Над Межыгір’ем, што пад Кіевам, збілі расейскі верталёт Ка-52, заяўляе ўкраінскі бок. Публікуюць фота людзей у вайсковай форме, якіх называюць першымі ваеннапалоннымі расейцамі.

14:00. Чэргі ў кіеўскія крамы:

Кіеў, Украіна. 24 лютага 2022 года.
Фота: Белсат
Кіеў, Украіна. 24 лютага 2022 года.
Фота: Белсат
Кіеў, Украіна. 24 лютага 2022 года.
Фота: Белсат
Кіеў, Украіна. 24 лютага 2022 года.
Фота: Белсат

13:55. Вярхоўны прадстаўнік Еўразвязу ў замежных справах Жузэп Бурэль анансаваў «самым жорсткі пакет санкцыяў з тых, што калісьці ўводзіўся». Канцлер Нямеччыны Олаф Шольц казаў, што Еўразвяз прыме новыя санкцыі ўжо сёння.

13:45. Адэская абласная адміністрацыя заяўляе, што пасля ўдару па вайсковай частцы ў раёне сяла Ліпецкае загінулі 18 чалавек. Украінскія вайскоўцы заяўляюць, што збілі тры расейскія верталёты. Мяркуючы з фота відавочцаў, аэрапорт у Гастомлі атакавалі ракетамі каля 10 верталётаў. Мэр Бровараў – прыгарада Кіева – паведаміў аб 6 загінулых і 12 параненых.

13:40. NATO заяўляе: «Мы разгортваем дадатковыя абарончыя сухапутныя і паветраныя сілы ва ўсходняй частцы Альянсу, а таксама дадатковыя марскія сродкі. Мы падвысілі гатовасць нашых сіл рэагаваць на ўсе непрадбачаныя акалічнасці».

13:30. Што бачыць у Кіеве карэспандэнт «Белсату». У банках у касы ёсць чэргі, але дакладна незразумела, ці людзі спрабуюць зняць грошы, ці памяняць грыўні на долары. Ля абменнікаў вялікіх чэргаў няма.

На вуліцах ёсць і паліцыя, і вайскоўцы, узброеныя аўтаматамі, але асаблівай актыўнасці не праяўляюць, толькі падтрымліваюць парадак. Стаяць, смяюцца, паляць. Нейкай панікі не назіраецца. На паштовых пунктах у Кіеве амаль заўсёды чэргі, але сёння іх няма.

«Думаю, расейцы ўнутры Украіны ніякай небяспецы не падвяргаюцца, яны могуць падвяргацца небяспецы толькі ўнутры расейскіх тэлеканалаў, – разважае карэспандэнт. – Усё спакойна, я гэтак жа ва Украіне карыстаюся расейскай мовай, не было з гэтым пытанням ані да, ані сёння».

Не відаць нейкіх апавяшчэнняў і скаардынаваных дзеянняў. Людзі плануюць дзеянні ў чатах паралельна з планаваннем уласнай эвакуацыі, але пакуль усё размыта, няма ніякіх цэнтралізаваных дзеянняў. Ёсць вялікі дабрачынны рух, які каардынуе дзеянні. Карэспандэнт быў донарам у Беларусі і мяркуе, што можа здаць кроў у Кіеве: «І вось менавіта тут, я мяркую, будуць чэргі».

13:25. Трывае чарговая хваля абстрэлаў: стралялі па Кіеве, вайсковых аб’ектах у прыгарадах Кіева – Броварах і Гастомлі. Зяленскі ўнёс у Вярхоўную Раду законапраект аб усеагульнай мабілізацыі.

Украінкія вайскоўцы ў Харкаўскай вобласці, Украіна. 24 лютага 2022 года.
Фота: ANTONIO BRONIC / Reuters / Forum

13:20. Беларусь закрыла ўсю паветраную прастору для цывільных самалётаў. Украіна закрыла пункты пропуску на мяжы з Беларуссю, дазваляе беларускім грамадзянам вяртанне ў Беларусь толькі праз пункт Выступовічы / Новая Рудня.

13:10. Беларускі рубель рэкордна абваліўся. Вынікі таргоў за 24 лютага: за долар амаль 2,80 рубля (+ 15,6 капейкі або +5,9 %), за еўра пад 3,14 (плюс 14,3 капейкі або +4,8 %). Расейскі рубель да беларускага ўпаў: за 100 расейскіх – 3,24 беларускага рубля (мінус 10 капеек або -3,1 %).

13:08. Святлана Ціханоўская звярнулася да беларусаў з прычыны вайны.

13:05. Міністарка замежных справаў Нямеччыны анансавала «пакет самых маштабных санкцыяў супраць Расеі». Паводле крыніцаў «Reuters», ЗША пакуль не рашаюцца адключаць усе расейскія банкі ад плацёжнай сістэмы SWIFT.

12:57. Украіна пацвердзіла гібель 40 вайскоўцаў.

12:50. Міністэрства абароны Украіны паведамляе, што спыніла наступ расейскіх войскаў у Чарнігаўскай вобласці.

Украінкія вайскоўцы ў Харкаўскай вобласці, Украіна. 24 лютага 2022 года. Фота: ANTONIO BRONIC / Reuters / Forum12:45. Уладзімір Зяленскі звярнуўся да грамадзянаў Расеі з заклікам пратэставаць супраць вайны.

12:38. Лукашэнка на тле вайны ва Украіне выказаўся пра нядзельны рэферэндум: «У мяне не было думкі і гаворкі адмяніць або перанесці рэферэндум».

12:33. Украіна разарвала дыпламатычныя стасункі з Расеяй, заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі.

12:31. Карэспандэнт «Белсату» Аляксандр Мікрукоў распавядае, што цяпер адбываецца ў Кіеве: «Мы прайшлі па горадзе, паглядзелі, што адбываецца. Дзе-нідзе ёсць чэргі, вулічныя крамы зачыненыя, але не бачна панікі. Трошку больш міліцыянтаў і ваенных. Што датычыць беларусаў тут, то настроі розныя. Хтосьці меўся бегчы ад рэпрэсій на радзіме і напужаны. Цяпер тут не чуваць выбухаў і сірэн. Ёсць дзіўны пах і смак па ўсім Кіеве попелу, але не заўважана тэрактаў і правакацыяў».

12:30. Першыя ўцекачы з Украіны на памежных пераходах у бок Польшчы.

Людзі пешшу пераходзяць мяжу ў Медыцы (арыг. Medyka), Польшча, 24 лютага 2022 г Кіеў, Украіна. 24 лютага 2022 года.
Фота: BRYAN WOOLSTON / Reuters / Forum
Людзі пешшу пераходзяць мяжу ў Медыцы (арыг. Medyka), Польшча, 24 лютага 2022 г Кіеў, Украіна. 24 лютага 2022 года.
Фота: BRYAN WOOLSTON / Reuters / Forum

12:20. Расейцы патрабуюць здацца ад украінскіх памежнікаў на востраве Змяіным.

12:12. Карэспандэнт «Белсату» Усевалад Ананьеў распавядае, што цяпер адбываецца ў Адэсе: «Я на выездзе з гораду. Тут толькі што былі чутны выбухі невядомага паходжання. За мной чорная палоска дыму. Як мяркуецца, гарыць вайсковая частка. У Адэсе і на падʼездах на ўсіх АЗС вялізныя чэргі, практычна няма бензіну. Паніка назіраецца ў пунктах абмену валют, банкаматах і прадуктовых крамах. У бок Адэсы практычна няма чэргаў, усе стараюцца выехаць. Для адэсітаў сітуацыя стала нечаканасцю. Людзі напужаны і не ведаюць, што рабіць далей. Спекулянты паднімают курс валюты, але людзі працягваюць яе набываць».

12:10. Карэспандэнт «Белсату» Любоў Лунёва пра сітуацыю ў Краматорску: «Людзі, казалі, што перажылі 2014 год і падрыхтаваныя, але цяпер шмат хто спрабуе з’ехаць.

Калі прагрымеў выбух, неба стала чырвоным. Пачалося бамбаванне. У Краматорску ёсць аэрадром стратэгічнага прызначэння. Яны пачалі яго бамбіць. Я шукала бамбасховішча і ўбачыла штурмавікі. Жудаснае відовішча, нясуцца з жудасным свістам і пачынаецца бамбаванне, што трасецца зямля. Хоць гэта не ў адным кіламетры ад нас.

Людзі пачалі крычаць «вайна», з гораду не выехаць. Я пайшла ў бок аўтавакзала, кіроўцы кажуць, што нерэальна зʼехаць. Дарога забітая танкамі і ваеннай тэхнікай. На чыгунку кінуліся купляць квіткі».

11:57. На фоне расейскага ўварвання ва Украіну, у беларускіх банках выраслі курсы на замежную валюту. Беларусы пачалі скупляць валюту, але чэргі ў абменніках назіраюцца не паўсюль.

11:53. Гукі аўтаматных чэргаў у Харкаве, піша Тэлеграм-канал «Протесты в мире».

11:49. Літва ўводзіць надзвычайнае становішча праз сітуацыю ва Украіне. Пра гэта заявіў прэзідэнт краіны Гітанас Наўседа.

11:43. Прэм’ер-міністр Літвы Інгрыда Шымонітэ заявіла ў інтэрв’ю LRT, што агрэсію Расеі можна назваць ваеннымі дзеяннямі.

11:38. 24 лютага, у 09:40 верталёт без распазнавальных знакаў абстраляў з Беларусі раён каля маста перад КПП «Славуціч» у Чарнігаўскай вобласці.

11:33. Аляксандр Лукашэнка заявіў: Беларускія войскі не ўдзельнічаюць у расейскай спэцапэрацыі на Данбасе. Таксама Лукашэнка паведаміў падрабязнасці перамоваў з Пуціным. «Ён мяне дэталёва прысвяціў сітуацыі і, галоўнае, развіццю гэтай сітуацыі. Як ён заявіў, мэта аперацыі адназначная: гэта спыніць генацыд людзей у Данецкай і Луганскай вобласцях», – заявіў Лукашэнка.

11:15. Уладзімір Зяленскі загадаў «наносіць максімальную шкоду акупантам». Паводле прадстаўнікоў Узброеных сілаў Украіны, сітуацыя кантраляваная. Расейская ваенная тэхніка перасекла дзяржаўную мяжу ў Чарнігаўскай, Сумскай, Луганскай і Харкаўскай вобласцях. Некаторыя вайскоўцы атрымалі раненні (колькасць не ўдакладняецца).

11:12. Мэр Львова Андрэй Садовы папярэдзіў, што на вуліцах украінскіх гарадоў могуць з’явіцца дыверсанты ў ваеннай камуфляжнай форме і чырвонымі павязкамі на руках.

11:10. Украінскія медыі публікуюць наступствы ракетнага ўдару па Харкаву.

11:04. Турцыя разглядае аперацыю Расеі як «ваеннае ўмяшанне».

11:01. У Кіеве чэргі па пітную ваду, піша «Еўрарадыё».

Адзін з аб’ектаў Дзяржаўнай памежнай службы Украіны ў Кіеўскай вобласці быў абстраляны. Магчыма, ад ракетнай зброі.
Фота: dpsu.gov.u
Адзін з аб’ектаў Дзяржаўнай памежнай службы Украіны ў Кіеўскай вобласці быў абстраляны. Магчыма, ад ракетнай зброі.
Фота: dpsu.gov.u

10:55. МЗС Брытаніі аб ваеннай дапамозе НАТА: Украіна не чалец НАТА, але мы будзем дапамагаць ім у самаабароне

10:50. «Прэзідэнт Пуцін, у імя чалавецтва – адвядзіце свае войскі назад у Расею… Для мяне відавочна, што ў гэтай вайны няма ніякага сэнсу»

Генеральны сакратар ААН звярнуўся да Пуціна

10:45. Украіна закрыла пункт пропуска «Вільча» на мяжы з Беларуссю. Пункт пропуска не будзе працаваць да 3 сакавіка.

10:40 Беларусь. Калоны расейскай тэхнікі едуць у бок украінскай мяжы.

10:25. Расея вядзе абстрэл Украіны з тэрыторыі акупаванага Крыма. У раёне населенага пункта Праабражэнка Херсонскай вобласці загінуў адзін памежнік.

Ачакаўскі марскі порт у агні.
Фота: УНИАН – новости Украины / Telegram

10:20. Нацыянальная паліцыя Украіны паведамляе аб прарыве расейскіх войскаў у глыб Чарнігаўскай і Харкаўскай вобласцяў

10:17. Кіеўляне у метро

Кіеў, Украіна. 24 лютага 2022 года.
Фота: Белсат
Кіеў, Украіна. 24 лютага 2022 года.
Фота: Белсат
Кіеў, Украіна. 24 лютага 2022 года.
Фота: Белсат

10:15. Кіеў зраз

Кіеў, Украіна. 24 лютага 2022 года.
Фота: Белсат
Кіеў, Украіна. 24 лютага 2022 года.
Фота: Белсат
Кіеў, Украіна. 24 лютага 2022 года.
Фота: Белсат
Кіеў, Украіна. 24 лютага 2022 года.
Фота: Белсат

10:00. Расейскія вайскоўцы ўязджаюць ва Украіну.

9:55. Зяленскі загадаў наносіць зваротныя ўдары і наносіць максімальную шкоду захопнікам

9:50. Адзін чалавек забіты, яшчэ адзін паранены пасля абстрэлу ў Броварах Кіеўскай вобласці, паведаміў дарадца кіраўніка МУС Антон Герашчанка.

9:35. Сітуацыя на трасе



9:30 У Мікалаеве абстралялі ваенны аэрадром

9:15. Уладзімір Зяленскі паразмаўляў пра напад Расеі на Украіну з Джо Байдэнам, Олафам Шольцам, Анджэем Дудам і Борысам Джонсанам: «Ствараем антыпутынскую кааліцыю. Неадкладныя санкцыі, абарончая і фінансавая падтрымка. Закрыццё паветранай прасторы. Свет мусіць прымусіць Расею да міру».

Кіеўскае метро пачалі выкарыстоўваць, як бомбасховішча. У метро пускаюць бясплатна. Людзі ідуць туды з валізкамі і дыванкамі.

9:10. Паведамляюць пра вялізарныя чэргі ля банкаматаў, у крамах і на запраўках.

9:00. ДСНС Украіны паведамляе, што захопленыя дзве вёскі – Мелавое і Гарадзішча ў Луганскай вобласці.

8:55. У Львове гучаць сігнальныя сірэны

8:50. Аэрапорт Менску паведаміў, што адмяняюцца рэйсы «Белавія» ў Тэль-Авіў, Стамбул і Сочы.

8:35. Танкі перасеклі мяжу Украіны з боку Беларусі

Украінскія вайскоўцы падцвердзілі інфармацыю пра перасячэнне мяжы.

8:30. НАТА правядзе экстранае паседжанне.

8:18 Паведамляецца, што нібыта ў Івана-Франкоўску, што знаходзіцца на захадзе Украіны, гарыць аэрапорт

Здымак нібыта Івана-Франкоўскага аэрапорта. Крыніца: Инсайдер UA/ Instagram

8:10 У Кіеве ўключылі серены

8:06 У Харкаўскай вобласці гарыць аэрапорт у Чугуеве. Таксама гарыць аэрапорт у Херсоне.

Вось што паведамляюць «Белсату» з Харкава:

«Недзе а пятай – пачатку шостай мы прачнуліся ад выбуху. Не магу вызначыць па гуках, што гэта было. Была серыя выбухаў. Дастаткова далёка, але ў тым раёне, дзе я жыву, дрыжэла шкло, але нічога відаць не было. Гукі чулі ўсе мае сябры і знаёмыя ў розных раёнах гораду.

Здаецца, кажуць, што стралялі па вайсковых аб’ектах і што блізка да рысы гораду, у раёне акружнай, нешта гарыць. Нядаўна было чуваць нешта больш аддалена такія самыя гукі. З таго, што я бачу з вакна, людзі масава з’язджаюць. За паўтары гадзіны чарга машынаў на запраўку з адной-дзве вырасла метраў на 300. Адбылася аварыя. Усё дастаткова нервова і няма ніякай інфармацыі, што гэта было, чаго чакаць далей, бо ёсць розныя чуткі. Ёсць чуткі, што перайшлі мяжу ў раёне Харкава. Але нармальна ніхто нічога не ведае».

8:00 У Кіеве ў выніку выбуху на вуліцы Васількоўскай, што на паўднёва-захадзе, былі пашкоджаныя жылыя дамы, рэкламны шчыт і гандлёвыя цэнтры, паведамляе Дзяржаўная служба Украіны па надзвычайных сітуацыях. У выніку рассыпання аскепкаў прыкладна на 200-300 метраў былі пашкоджаныя бліжэйшыя жылыя дамы і гандлёвыя тэрыторыі: балконы і вокны.

7:55 Выданне The Guardian са спасылкай на аператыўнае камандаванне ВСУ паведамляе, што па Васількоўскай авіябазе пад Кіевам нанесена сем магутных паветраных удараў з паветра.

7:50. Зяленскі звярнуўся да ўкраінцаў

7:30. Украіна закрывае паветраную прастору.

У МУС Украіны раіць насельніцтву пакуль да абвесткі сірэны знаходзіцца дома, але трымаць гатовым «трывожны чамадан».

7:23. Зяленскі склікае тэрміновае СНБА.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі тэрмінова склікае Савет нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны.

Сёння аб’явяць ваеннае становішча па ўсёй Украіне.

Украінскае інфармацыйнае агенцтва Unian паведамляе мінімум аб чатырох выбухах у Краматорску, магутны выбуху ў Адэсе, Харкаве, Бердзянску, пачатку магутных абстрэлаў на Данбасе з боку тэрарыстаў.

Паведамленні ў сацыяльных сетках паказваюць на некалькі выбухаў у раёне Барыспаля на ўсход ад сталіцы, дзе размешчаны міжнародны аэрапорт.

У ноч на 24 лютага Уладзімір Пуцін абвясціў аб пачатку вайсковай аперацыі на Данбасе, бо ад Украіны «сыходзіць пагроза».

А 4-й раніцы паводле менскага часу пачаліся выбухі і абстрэлы ўкраінскіх гарадоў, было чуваць стрэлы і выбухі ў аэрапорце Барыспаль пад Кіевам, выбухі ў Харкаве, абстрэлы сістэмамі «Град» у Марыупалі. Прэзідэнт Злучаных Штатаў Джо Байдэн заявіў, што народ Украіны перажывае несправакаваную і неапраўданую атаку расейскіх сілаў.

Кіраўнік МЗС Украіны Дзмітрый Кулеба заявіў: «Пуцін толькі што пачаў поўнамаштабнае ўварванне ва Украіну. Наносяцца ўдары па мірных украінскіх гарадах. Гэта агрэсіўная вайна. Украіна будзе абараняцца і пераможа. Свет можа і павінен спыніць Пуціна. Час дзейнічаць зараз».

МГМ, belsat.eu

 

Стужка навінаў