Блогеру Уладзіміру Цыгановічу выставілі новыя абвінавачанні


Блогеру Уладзіміру Цыгановічу (MozgON) прадʼявілі новыя абвінавачанні. Пра гэта палітвязень паведаміў у лісце, які змог перадаць з менскага СІЗА на Валадарскага, піша праваабарончы цэнтр «Вясна».

Уладзімір Цыгановіч, вядомы як блогер MozgON, перадаў з следчага ізалятару на вуліцы Валадарскага ліст, у якім напісаў, што яму выставілі яшчэ адно абвінавачанне паводле арт. 13 ч. 2 арт. 293 КК РБ («Падрыхтоўка да ўдзелу ў масавых беспарадках»).

Уладзіміра Цыгановіча затрымалі 9 чэрвеня і прысудзілі яму адміністратыўны арышт. А 26 чэрвеня яго перавялі ў СІЗА-1 і прадʼявілі абвінавачанні ў «справе Ціханоўскага» (ч 2. арт 342 КК РБ «Навучанне ці іншая падрыхтоўка асобаў для ўдзелу ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак»). Праваабаронцы прызналі блогера палітычным зняволеным.

Блогер MozgON.
Фота: Ірына Арахоўская / Belsat.eu

Новае абвінавачанне Уладзімір Цыгановіч лічыць незразумелым і ў лісце піша, што такім чынам улады імкнуцца не выпускаць яго з СІЗА № 1 (санкцыя ўтрымання пад вартаю падчас следства паводле арт. 342 КК РБ прадугледжвае максімум 6 месяцаў, якія скончыліся ў снежні 2020 года).

У перададзеным лісце Цыгановіч паведаміў, што ў дачыненні яго на працягу месяца ладзілі псіхіятрычную экспертызу ў РНПЦ псіхічнага здароўя. Таксама рабілі і экспертызу ягоных відэасюжэтаў.

Артыкулы
«Задача – прыбраць лідараў меркавання». Усё, што вядома пра затрыманні блогераў
2020.06.29 18:15

СК belsat.eu

 

Стужка навінаў