7 чалавек загінулі і яшчэ адна асоба атрымала раненні ў выніку страляніны ў двух месцах у горадзе Халф-Мун-Бэй, што ў штаце Каліфорнія. Падазраванага ў забойствах затрымалі, піша cbsnews.
Паліцыя Каліфорніі затрымала 67-гадовага Чжаа Чуньлі з Халф-Мун-Бэй. Мужчына ўчыніў страляніну ў некалькіх месцах гораду. Вядома, што ў выніку нападу загінулі 7 асобаў, яшчэ адзін пацярпелы ў больніцы.
Матывы забойцы пакуль невядомыя. Паліцыя паведаміла, што падазраваны дзейнічаў сам.
Гэты выпадак стаў другім па ліку за апошнія 7 дзён у Каліфорніі. 22 студзеня Мантэрэй-парку нападнік забіў 11 асобаў.
Прэзідэнт ЗША Джо Байдэн выступіў з прапановай забараніць свабодны продаж штурмавой зброі і магазінаў павышанай ёмістасці і павышэнні ўзросту, з якога іх можна набываць, да 21 года.
Алена Аляксандрава belsat.eu