У Менску затрымалі мужа палітзняволенай Марфы Рабковай


Пра затрыманне Вадзіма Жаромскага – мужа палітзняволенай праваабаронцы Марфы Рабковай, паведаміў праваабарончы цэнтр «Вясна».

Вадзім Жаромскі і Марфа Рабкова. Фота з сямейнага архіву

«Гэта адбылося ўчора раніцай у ягоным доме. Прычыны пакуль не вядомыя», – паведамляюць праваабаронцы.

Вадзіма Жаромскага затрымлівалі 17 верасня 2020 года разам з Марфай Рабковай, але пазней яго адпусцілі. Праваабаронца Марфа Рабкова 6 верасня 2022 года была асуджаная на 15 гадоў калоніі. Яе вінавацілі паводле 10 крымінальных артыкулаў. Палітзняволеная падала апеляцыйную скаргу на прысуд і застаецца цяпер у СІЗА-1 Менску.

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў