Выйшаў на волю палітвязень Янкоўскі, які заступіўся за пабітую міліцыянтам жанчыну


Ён цалкам адбыў пакаранне – 1 год калоніі агульнага рэжыму.

Відэа нападу на жанчыну, за якую заступіўся Бараноўскі:

Жыхар Жодзіна, палітвязень Дзмітрый Янкоўскі 23 снежня выйшаў на волю ў сувязі са сканчэннем тэрміну пакарання, пішуць праваабаронцы «Вясны».

13 верасня 2020 года міліцыянт Мікалай Бараноўскі ў Жодзіне праводзіў жорсткае затрыманне гараджан і ўдарыў у твар сведку затрыманняў – Наілю Гусакову. Як паведамляюць сведкі, пасля ўдару яна ўпала, а нападнік нахіляўся і працягнуў працэдуру затрымання. Народ з абурэннем пачаў яго спыняць.

У гэты момант Янкоўскі закрануў далонню левае плячо сілавіка. Паводле версіі абвінавачвання, так Янкоўскі нанёс сілавіку «страшную траўму, удар калена». Хоць Янкоўскі яшчэ да суду выплаціў «пацярпеламу» грашовую кампенсацыю, яго асудзілі на год пазбаўлення волі за «гвалт над міліцыянтам».

Дзмітрый Янкоўскі падчас суду. Фота чытачоў Белсату

За той жа інцыдэнт асудзілі на 2 гады і 6 месяцаў «хатняй хіміі» Анастасію Герыловіч, якая зняла маску з нападніка. Яна яшчэ адбывае пакаранне.

Гусаковай адмовілі ў крымінальнай справе супраць нападніка, бо палічылі ўжыванне гвалту «сувымернай сіле пераадольвальнага процідзеяння», адзначыўшы, што «ніхто з апытаных супрацоўнікаў ГАУС не бачыў непасрэдна момант прымянення Бараноўскім фізічнай сілы да Гусаковай».

Відэа сведкі здарэння:

Hавiны
Жанчына, якую ўчора ў Жодзіне ўдарыў міліцыянт: «У мяне вельмі моцны стрэс, я нават не магу есці»
2020.09.14 14:51

АА belsat.eu

Стужка навінаў