Ужо 952 палітвязні. У Беларусі прызналі палітычнымі зняволенымі яшчэ 8 чалавек


Беларускія праваабаронцы працягваюць аналізаваць крымінальныя справы на адпаведнасць азначэнню «палітвязень». Яны не заўсёды паспяваюць за рэпрэсіўным апаратам.

Здымак мае ілюстрацыйны характар. Спаленая «Табакерка».
Фота: СК РБ

Яшчэ 8 чалавек – Аляксандра Мацеюка, Алега Баразны, Аляксандра Назаровіча, Віталія Васілевіча, Аляксандра Мар’ясава, Сяргея Лаўкайціса, Вадзіма Цыкунова, Дзмітрыя Андрасюка – прызналі палітычнымі зняволенымі 23 снежня. Заяву публікуе «Вясна», яе падпісалі таксама «Прававая ініцыятыва», «Lawtrend» і Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава.

Мацеюка і Баразну асудзілі на адпаведна 9 гадоў і 2 года і 3 месяцы нібыта за «незаконны абарот наркотыкаў» і арганізацыю наркапрытону. Але праваабаронцы адзначаюць, што асуджаныя – актывісты ініцыятывы «Страна для жизни». Сілавікі, піша «Вясна», сачылі за Мацеюком, маглі таемна ўрывацца ў ягонае памяшканне, у тым ліку і падкінуць наркотыкі (у затрыманага выявілі 0,0057 г марыхуаны). Дзяржаўнае абвінавачванне на судзе не прадставіла дастатковых доказаў і не абвергла пярэчанні боку абароны, а суд аддаў перавагу версіі абвінавачвання, «поўнай дапушчэнняў, меркаванняў і здагадак», адзначаюць праваабаронцы.

Назаровіч, Васілевія і Мар’ясаў асуджаныя на адпаведна 8 гадоў першы, 7 гадоў і 6 месяцаў другі і трэці за спробу падпаліць шапік «Табакерка». Лаўкайціс за інспіраваны спецслужбамі ў межах аператыўнага эксперыменту падпал «Табакеркі» атрымаў тры гады калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Андрасюка асудзілі на тры месяцы арышту за адмову даць паказанні ў якасці сведкі (гэта максімальнае пакаранне паводле арт. 402 КК РБ). Андрасюк тлумачыў адмову тым, што суддзя адмовіўся прадставіць яму як дапытанаму пасведчанне.

Праваабаронцы патрабуюць пераглядзець прынятыя прысуды, неадкладна вызваліць названых і ўсіх астатніх палітычных зняволеных.

Артыкулы
Грамадзяніна Расеі прасілі пасадзіць на 11 гадоў у Беларусі за агучку пратэставых відэа
2021.12.23 17:17

АА belsat.eu

Стужка навінаў