Выбух на мосце паміж Канадай і ЗША. FBI не знайшло сувязяў з тэрарызмам


22 лістапада на Вясёлкавым мосце (Rainbow Bridge) паміж ЗША і Канадай непадалёк Ніягарскага вадаспаду ўзарваўся аўтамабіль. Загінулі два чалавекі, якія былі ўсярэдзіне аўта. FBI не выключала версію спробы тэрарыстычнага акту, але ў сваім апошнім паведамленні яе адрынула.

Працаўнікі блакуюць пад’езды да Вясёлкавага мосту пасля аварыі і выбуху на памежным пераходзе.
Фота: Carlos Osorio / Zuma Press / Forum

«Падчас агляду месца здарэння на Вясёлкавым мосце выбуховых рэчываў не знойдзена. Сувязі з тэрарызмам не выяўлена. Справа перададзеная ў дэпартамент паліцыі Ніягара-Фолз», – паведамляе прэс-служба FBI ў сацсетцы X.

Яшчэ да таго, як з’явілася інфармацыя FBI, пра адсутнасць сувязі з тэрарызмам заявіла на адмысловай прэс-канферэнцыі пракурорка Злучаных Штатаў Трыні Рос. У сваёй заяве яна паабяцала амерыканцам, што, тым не менш, «будзе захоўвацца пільнасць».

Паводле следчых, выбух на Вясёлкавым мосце паміж ЗША і Канадай быў наступствам смяротнай аварыі з удзелам мужчыны, які ехаў на «Bentley» з высокай хуткасцю, піша CNN. Аўта ўдарылася аб бардзюр, потым аб агароджу і ўзарвалася. У аўтамабілі была жонка мужчыны-кіроўцы. Абедзве асобы загінулі. Няцяжкія траўмы атрымалі амерыканскія памежнікі.

Пасля аварыі каля Ніягарскага вадаспаду ўсе чатыры масты, якія злучаюць ЗША і Канаду, былі на некаторы час закрытыя, што прывяло да затрымак і напружанасці на памежных пераходах. Спыняў працу таксама міжнародны аэрапорт Бафалаў.

Аб’ектыў
Час пераабуваць аўтамабілі
2023.11.06 20:49

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў