Палітзняволены грамадзянін РФ Даніла Чамаданаў скончыў адбываць тэрмін і выйшаў на волю – яго ўжо дэпартавалі ў Расею, паведамляе ПЦ «Вясна».
Даніла – фігурант берасцейскай «справы карагодаў», распачатай па падзеях 13 верасня 2020 года ў горадзе (калі пратэстоўцы выйшлі на праезную частку, а іх разагнаў вадамёт). Яму прысудзілі 1 год пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі агульнага рэжыму.
Сёння Даніла выйшаў на волю і адразу быў дэпартаваны ў Расею – яму нельга ўязджаць у Беларусь на працягу 2 гадоў. Адзначым, што 24-гадовы хлопец 22 гады пражыў у Беларусі.
ІІ belsat.eu