Кампанія «Apple» абмежавала доступ да праўладных тэлеграм-каналаў


Тэлеграм-каналы лукашэнкаўскіх прапагандыстаў больш недасяжныя праз прылады на iOS. Пра гэта паведамляе «Вясна».

Даведка
Замест прапагандысцкіх тэлеграм-каналаў прылады «Apple» паказваць папярэджанне. Скрыншот. Крыніца: «Вясна» / viasna96.

Кампанія «Apple» заблакавала доступ да каналаў Азаронка, Лебедзевай, Прыдыбайлы, «Шкварка News», «Я/Мы ОМОН» ды іншых прапагандысцкіх рэсурсаў на смартфонах, планшэтах і астатніх прыладах, што працуюць на яе аператыўнай сістэме.

Пры спробе доступу да гэтых каналаў праграма выдае паведамленне, што яны заблакаваныя за парушэнні правілаў «App Store».

Нагадаем, што Грыгорый Азаронак ды іншыя пералічаныя асобы прысвоілі сабе права быць «сумленнем рэжыму» і публікуюць на сваіх рэсурсах у сеціве правакацыйныя допісы і зняважлівыя каментары, пасля якіх сілавікі затрымліваюць людзей і закрываюць установы. Адна з апошніх заўважных справаў Азаронка і кампаніі – нялюдскія паводзіны пры затрыманні сваякоў асуджаных, дыпламатаў і праваахоўнікаў, у тым ліку Насты Лойкі, пасля суду над Марфаю Рабковай.

Абноўлена
Пасля суда над Рабковай затрымалі праваабаронцу Насту Лойку, дыпламатаў цягнулі па зямлі
2022.09.06 17:33

На блакаванне названых каналаў адрэагаваў беларускі Мінінфарм, перадае БелТА. Ведамства, якое задушыла сотні непажаданых рэжыму Лукашэнкі каналаў і медыяў, упікнула інтэрнэтгігантаў ва «удушэнні свабоды слова і плюралізму меркаванняў у сетцы Інтэрнэт», а заблакаваныя каналы назвала «непажаданымі лічбавым гігантам» каналамі і акаўнтамі «з вялікай чытацкай аўдыторыяй».

У сваім каментары міністэрства ўзгадвае не адміністрацыю «Apple», а кіраўніцтва «Telegram», якое быццам бы прыняло рашэнне блакаваць рэсурсы прапагандыстаў рэжыму Лукашэнкі. Пры гэтым, згаданыя каналы пакуль адкрываюцца і на прыладах на платформе «Android», і на дэвайсах з іншым аператыўнымі сістэмамі. Аўдыторыі двух знойдзеных карэспандэнтам «Белсату» тэлеграм-каналаў па запыце «Азаронак» сумарна не перавышаюць 1,5 тысячы падпісчыкаў.

Пра ўчынкі аўтара «папулярных каналаў з вялікай чытацкай аўдыторыяў» лепш за ўсё сведчыць наступнае відэа.

Студыя «Белсат»
Азаронак дапякаў дыпламатку ЕЗ, а Лукашэнка ўз’еўся на беларусаў. Вечаровы эфір за 7 верасня
2022.09.07 23:17

Антон Тачняк belsat.eu

Стужка навінаў