Старшыня Сейму Літвы выступіла супраць аднолькавых санкцыяў для беларусаў і расейцаў


Старшыня Сейму Літвы Вікторыя Чміліце-Нільсэн заявіла, што санкцыі ў дачыненні беларусаў і расейцаў мусяць быць рознымі. На ейную думку, рашэнне парламенту ўвесну, калі абмежаванні не зрабілі аднолькавымі, было слушным, перадае LRT.

Мітынг беларусаў у Вільні. 20 красавіка 2023 года.
Фота: Белсат

Пасля сустрэчы з абранаю прэзідэнткаю Беларусі Святланай Ціханоўскай старшыня Сейму Літвы Вікторыя Чміліце-Нільсэн заявіла, што санкцыі супраць беларусаў і расейцаў мусяць быць рознымі:

«На маю думку, рашэнне, што ўхваліў Сейм увесну, было слушным. Я думаю, што Сейм непазбежна вернецца да яго абмеркавання, аднак я спадзяюся, што пасля абмеркавання мы пакінем дыферэнцыяцыю і не будзем ураўноўваць грамадзянаў Расеі і грамадзянаў Беларусі, якія жывуць тут, у Літве».

Раней прэзідэнт рэспублікі Гітанас Наўседа і некаторыя літоўскія палітыкі выступілі за аднолькавыя санкцыі супраць расейцаў і беларусаў. Гэта пагражае новымі абмежаваннямі, напрыклад, на ўезд у краіну ды на атрыманне ВНЖ.

Hавiны
У Літве ізноў заклікаюць зрабіць аднолькавымі абмежаванні для беларусаў і расейцаў
2023.08.07 22:17

Сёлета ў красавіку Сейм Літвы пераадолеў вета прэзідэнта і ўхваліў законапраект аб розных санкцыях у дачыненні беларусаў і расейцаў. Тэма зноў з’явілася на парадку дня пасля з’яўлення ў Беларусі баевікоў ПВК Вагнэра.

Аналітыка
Ці трэба беларусам у Літве хвалявацца пра сваю будучыню?
2023.08.21 08:00

Сяргей Крот belsat.eu

Стужка навінаў