Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 9 асобаў


Праваабаронцы прызналі палітвязнямі яшчэ 9 асобаў. Цяпер у нашай краіне 645 палітычных вязняў, піша «Вясна».

Праваабарончая супольнасць выступіла з заявай, у якой прызнала палітвязнямі Наталлю Тураву, Юрыя Серабро, Аляксандра Ігнатовіча, Юрыя Вінічука, Аляксандра Юніцкага, Сяргея Бурака, Уладзіміра Шурубейку, Сяргея Балахонава, Анатоля Сіўца.

Праваабаронцы патрабуюць спыніць крымінальны пераслед у дачыненні да іх і астатніх палітычных зняволеных у Беларусі

Цяпер, паводле праваабаронцаў, у Беларусі 645 палітычных вязняў.

Hавiны
На волі яшчэ адзін фігурант справы «Прэс-клубу»
2021.08.23 19:19

СК belsat.eu

Стужка навінаў