На волі яшчэ адзін фігурант справы «Прэс-клубу»


️На волю выйшаў Дзяніс Сакалоўскі – яшчэ адзін зняволены па справе «Прэс-клубу», паведамляе «Радыё Свабода».

Выйшаў на волю Дзяніс Сакалоўскі, якога арыштавалі па справе «Прэс-клуба». Яго затрымалі 22 снежня летась паводле абвінавачвання ва ўхіленні ад аплаты падаткаў.

Дзяніс Сакалоўскі больш за 10 гадоў працаваў аператарам у «Белтэлерадыёкампаніі». Пасля выбараў летась звольніўся разам з журналісткай Ксеніяй Луцкіной. Ксенія да гэтага часу застаецца за кратамі.

Вечарам 19 жніўня выйшлі на волю дырэктар «Прэс-клубу» Сяргей Альшэўскі, заснавальніца «Прэс-клубу» Юлія Слуцкая, праграмная дырэктарка Ала Шарко і аператар Пётр Слуцкі.

Артыкулы
«Не мае дачынення да Васкрасенскага». Юлія Слуцкая распавяла аб вызваленні сябраў «Прэс-клуба»
2021.08.20 18:25

СК belsat.eu

Стужка навінаў