У Смілавічах здарыўся пажар на сядзібе Манюшкі


У мястэчку Смілавічы на Меншчыне ўначы 22 чэрвеня гарэла сядзіба Манюшкі. Агнём пашкоджаны флігель будынку, які з’яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю Беларусі. Пра гэта паведаміў Следчы камітэт.

Паводле інфармацыі следчых, якія працуюць на месцы здарэння, загаранне сядзібы Манюшкі ў Смілавічах здарылася ўначы 22 чэрвеня. Агонь пашкодзіў флігель будынку.

«Адна з прыярытэтных версіяў узнікнення пажару – неасцярожнае абыходжанне з агнём», – паведамляе СК.

Палацава-паркавы комплекс Манюшкаў у Смілавічах – помнік архітэктуры ХІХ – пачатку ХХ стагоддзяў псеўдагатычнага і неагатычнага стылю. Пабудаваны на месцы замку XVI ст. Будаўніцтвам палацу займаўся Станіслаў Манюшка – дзед славутага кампазітара і дырыжора, а потым – ягоныя сыны.

Зміцер Міраш belsat.eu

Стужка навінаў