Ініцыятары «Несмяротнага палка» адмежаваліся ад нясення партрэтаў расейскіх удзельнікаў вайны ва Украіне


Ініцыятары акцыі «Несмяротны полк» не хочуць мець дачынення да таго фармату, які шэсцю спрабуюць надаць расейскія ўлады.

Дзеці на акцыі «Несмяротны полк» у Менску. 9 траўня 2019 г. Фота «Белсат»

Губернатар Варонежскай вобласці Расеі Аляксандр Гусеў заклікаў мясцовых жыхароў прыносіць на акцыю «Несмяротны полк» у тым ліку партрэты ўдзельнікаў вайны ва Украіне. Пра гэта паведамляецца ў ягоным тэлеграм-канале.

Пасля гэтага на сайце ініцыятывы з’явіўся афіцыйны каментар, у якім паведамляецца пра мноства з’яваў і падзеяў, якія змяняюць першапачатковы сэнс «Несмяротнага палка».

«Зразумела, кожны чалавек вольны вырашаць самастойна, каго і як менавіта ён успамінае 9 траўня. Але мы не лічым больш магчымым звязваць сябе з тым, што адбываецца ў калонах на вуліцы», – заявілі арганізатары.

«Несмяротны полк» быў задуманы ў 2012 годзе ў Томску мясцовымі журналістамі. Яны першыя прапанавалі выйсці на вуліцы ў Дзень Перамогі і прайсці з фотаздымкамі сваіх сваякоў, якія ваявалі ў Другой сусветнай вайне. Пасля ўвагу на акцыю звярнулі і расейскія ўлады.

ПС belsat.eu

Стужка навінаў