Палітвязень Генадзь Мажэйка: «Адчуваю астыванне падтрымкі»


Журналіст «Камсамольскай праўды» даслаў чарговы ліст з-за кратаў. Арыштаваны на пачатку кастрычніка Генадзь Мажэйка адзначае, што апошнім часам, на фоне вайны, ён пачаў пачувацца «закінутым», быццам застаўся «на ўзбочыне жыцця», паведамляе «Press Club Belarus».

Генадзь Мажэйка.
Фота: Gennadiy Mojeiko / Facebook

Генадзь Мажэйка ўжо больш за паўгода застаецца ў СІЗА. Журналіста абвінавачваюць у парушэнні адразу двух артыкулаў Крымінальнага кодэксу: аб «распальванні сацыяльнай варожасці» (арт. 130 КК РБ) і аб «абразе прадстаўніка ўлады» (арт. 369 КК РБ). Падставай для арышту стаў артыкул, апублікаваны на афіцыйным сайце газеты – kp.by. Матэрыял быў прысвечаны страляніне ў хаце IT-спецыяліста Андрэя Зельцара і гібелі апошняга разам з супрацоўнікам КДБ Дзмітрыем Федасюком.

«Здаецца, я за плотам ужо сто гадоў, хаця фактычна я толькі перазімаваў. Усяму гэтаму не відаць заканчэння – і ад гэтага асабліва сумна. Але нічога, я стараюся бадзёрыцца. Хоць вельмі не хапае навінаў з таго боку. Я гляджу навіны праз тэлевізар, чытаю «СБ», раней выпісаў «Беларусы і рынак».

Апроч адсутнасці інфармацыі, палітвязень скардзіцца на зніжэнне ўзроўню падтрымання. Генадзь Мажэйка звязвае гэта са зменай інфармацыйнай павесткі на карысць вайны ва Украіне.

«Зразумела, з таго боку плоту жыццё мае свой лад, а інфапавестка змянілася ў бок вайны. Спадзяюся, пра мяне не забудуць».

ХЗ belsat.eu

Стужка навінаў