Аляксей Талай і іншыя беларускія асобы і кампаніі трапілі пад санкцыі ЗША і Еўразвязу


Еўразвяз і Злучаныя Штаты прынялі 23 лютага чарговыя санкцыі супраць Расеі за вайну ва Украіне. Але пад гэтыя санкцыі трапілі таксама грамадзяне Беларусі і беларускія кампаніі.

Аляксей Талай падчас наведвання акупаваных тэрыторыяў Украіны
Аляксей Талай падчас наведвання акупаваных тэрыторыяў Украіны. Здымак прадстаўлены ініцыятывай «BelPol»

Пад санкцыі Еўразвязу (спіс у PDF) трапілі такія беларускія кампаніі:

  • ААТ «Пеленг»;
  • ГА «Дэльфіны» – арганізацыя, якая ўдзельнічала ў незаконным вывазе ўкраінскіх дзяцей у Беларусь;
  • Фонд Аляксея Талая;
  • ААТ «2566 завод па рамонце радыёэлектроннага ўзбраення»;
  • ААТ «Аршанскі авіярамонтны завод».

Таксама пад санкцыі Еўразвязу трапілі наступныя асобы з Беларусі:

  • Аляксей Талай, які арганізуе вываз украінскіх дзяцей у Беларусь;
  • Дзмітрый Шаўцоў, скандальны генеральны сакратар Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа;
  • Павел Случак, генеральны дырэктар Аршанскага авіярамонтнага заводу;
  • Валерый Шаціла, дырэктар ААТ «2566 завод па рамонце радыёэлектроннага ўзбраення»;
  • Дзмітрый Дзямідаў, старшыня Наваполацкага гарвыканкаму;
  • Вольга Волкава, дырэктар ГА «Дэльфіны».

Акрамя таго, пад санкцыі ЗША трапілі:

  • Аляксей Талай;
  • ААТ «558-ты авіяцыйны рамонтны завод»;
  • звязаныя з Беларуссю грамадзяне Расеі: амбасадар Расеі ў Беларусі Барыс Грызлоў і сакратар саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў.

Злучаныя штаты ўвялі санкцыі і супраць расейскай плацёжнай сістэмы «Мир», якая дзейнічае ў тым ліку ў Беларусі і інтэграваная з сістэмай «Белкарт».

Рэпартаж
Гуманізм са зброяй. Як Аляксей Талай вывозіць украінскіх дзяцей у Беларусь
2023.11.06 18:45

Алесь Наваборскі belsat.eu

Стужка навінаў