Еўразвяз прыняў 13-ты пакет санкцыяў супраць Расеі


Еўразвяз прыняў 13-ты пакет санкцыяў у дачыненні Расейскай Федэрацыі. У ім апынулася 106 фізічных і 88 юрыдычных асобаў. 

Абноўлена. Апублікаваны поўны спіс санкцыяў.

Сцяг Еўразвязу. Брусель, Бельгія. 21 чэрвеня 2022 года.
Фота: Аліса Ганчар / Белсат

Як сказана ў заяве, апублікаванай на сайце Рады Еўразвязу, 13-ты пакет абмежавальных мераў прымеркаваны да пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну і накіраваны супраць рэжыму Пуціна і тых, хто нясе адказнасць за працяг ягонай незаконнай, несправакаванай і неапраўданай агрэсіўнай вайны, і тых, хто яе істотна падтрымлівае.

«Сёння мы яшчэ больш узмацняем абмежавальныя меры ў дачыненні ваеннага і абарончага сектару Расеі, накіраваныя на іншыя арганізацыі ў трэціх краінах, якія пастаўляюць абсталяванне, а таксама на тых, хто адказны за незаконную дэпартацыю і ваеннае перавыхаванне ўкраінскіх дзяцей», – адзначыў вярхоўны прадстаўнік ЕЗ у справах замежнай палітыкі і бяспекі Жузэп Бурэль.

У спіс таксама былі ўнесеныя кампаніі з Індыі, Шры-Ланкі, Кітаю, Сербіі, Казахстану, Тайланду і Турцыі за дапамогу ў абыходзе санкцыяў.

Hавiны
Аляксей Талай і іншыя беларускія асобы і кампаніі трапілі пад санкцыі ЗША і Еўразвязу
2024.02.23 17:45

Дадатковыя абмежаванні былі ўведзеныя на экспарт некаторых тавараў, у тым ліку на дэталі для беспілотнікаў і электратрансфарматараў.

Такім чынам, абмежавальныя меры Еўразвязу распаўсюджваюцца ўжо больш чым на 2 тысячы фізічных і юрыдычных асобаў, датычных падтрымання ваеннай агрэсіі Расеі ва Украіне.

Каментар
Рада Еўразвязу зрабіла высновы пра Беларусь. Чаму гэта важна, хоць у іх шмат ужо знаёмых словаў?
2024.02.21 16:40

Раман Шавель belsat.eu

Стужка навінаў