У судзе ў «справе «Белгазпрамбанку» абвесцілі перапынак на два тыдні


Суд над Віктарам Бабарыкам і топ-менеджарамі «Белгазпрамбанку» ўзяў паўзу. Вымушаны перапынак абвесцілі праз хваробу аднаго з чальцоў складу суда, піша БелТА.

У судзе паводле крымінальнай справы супраць топ-менеджараў «Белгазпрамбанку» зрабілі перапынак, бо адзін з чальцоў суда захварэў. Наступнае паседжанне адбудзецца праз два тыдні.

На лаве падсудных – Віктар Бабарыка і сем былых падначаленых Бабарыкі. Іх усіх вінавацяць паводле ўжо згаданага арт. 430. Гэта Кірыл Бадзей, які летась стаў кіраўніком «Белгазпрамбанку» замест Бабарыкі, былыя намеснікі старшыні праўлення Сяргей Дабралёт, Дзмітрый Кузьміч, Сяргей Шабан і Аляксандр Ільясюк, а таксама былы першы намеснік старшыні праўлення Аляксей Задойка. Генеральны дырэктар «Актыўлізінгу» Віктар Кабяк праходзіць паводле ч. 2 арт. 431 («Даванне хабару паўторна ці ў буйным памеры»). Паводле следства, ён даў хабар памерам не менш як € 2,5 млн.

Віктара Бабарыку вінавацяць паводле ч. 3 арт. 430 («Атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры») і ч. 2 арт. 235 («Легалізацыя («адмыванне») сродкаў, атрыманых злачынным шляхам») Крымінальнага кодэксу.

Віктар Бабарыка «катэгарычна не згодны з выстаўленым абвінавачаннем», а ягоныя абаронцы настойваюць «на поўнай невінаватасці». Усе іншыя фігуранты сваю віну прызнаюць.

Артыкулы
За чатыры паседжанні не зразумелі сутнасці абвінавачання. Што кажуць пра справу Бабарыкі прысутныя на судзе
2021.02.22 20:53

СК belsat.eu

Стужка навінаў