Прэм’ерка Новай Зеландыі адклала вяселле праз каронавірусныя абмежаванні


У пяцімільённай краіне фіксуюць толькі паўсотні выпадкаў каронавірусу на дзень, а з пачатку пандэміі ад COVID-19 там памерлі 52 чалавекі. Але новазеландцы баяцца штаму о-мікрон.

Прэм’ер-міністарка Новай Зеландыі Джасінда Ардэрн з жаніхом Кларкам Гэйфардам і дачкой Ніў Тэ Ароха. 2 жніўня 2018 года.
Фота: Derek Henderson / Office of the Prime Minister of New Zealand / Getty Images

На наступным тыдні прэм’ер-міністарка Новай Зеландыі Джасінда Ардэрн збіралася пабраца шлюбам, але адклала цырымонію, піша «New Zealand Herald».

«Ох, такое жыццё, – з усмешкай сказала яна пытанне пра адчуванне аб перанос вяселля, але працягнула з сур’ёзным тонам. – Я не адрозніваюся ад тысяч іншых новазеландцаў, якія адчулі значна больш разбуральны ўплыў пандэміі».

З панядзелка яна ўводзіць у краіне жорсткія каронавірусныя абмежаванні, але не локдаўн: абавязковае нашэнне масак, абмежаванне на масавыя зборы людзей (да 100 вакцынаваных чалавек у адным месцы). Пры тым школы і бізнесы застануцца адкрытымі, але для наведвання «неабавязковых» установаў будуць патрабаваць вакцынацыйны пашпарт. Межы закрываюць, але дазваляюць унутраны турызм.

Hавiны
Кіраўнік САЗ распавёў, што трэба зрабіць, каб пандэмія завершылася ў 2022 годзе
2022.01.02 12:47

Астраўная краіна паспяхова стрымала мінулыя штамы каронавірусу: за ўвесь час там у 25 разоў менш выпадкаў COVID-19 на душу насельніцтва, чым у афіцыйнай беларускай статыстыцы (якую, імаверна, моцна заніжаюць), і ў 63 разы менш смерцяў на душу насельніцтва. 93 % новазеландцаў, старэйшых за 12 гадоў, вакцынаваныя (у Беларусі, паводле афіцыйных звестак, 45 %), а 52 % атрымалі трэцюю «бустэрную» дозу вакцыны.

Ды новазеландцы непакояцца, што штам о-мікрон распаўсюджваецца хутчэй за папярэднія, а ў краіне ўжо зафіксавалі ўсплёск выпадкаў менавіта гэтага штаму.

41-гадовая Джасінда Ардэрн з 2013 года ў стасунках з 45-гадовым тэлевядоўцам Кларкам Гэйфардам. У 2018 годзе ў пары нарадзілася дачка, а ў 2019 годзе яны заручыліся. Прэм’ерка расказвала, што лічыць сябе «самай малазаручанай нявестай», што адказны за вяселле муж і што вяселле мае быць «даволі сціплым».

Hавiны
Хакей не лекуе. У менскім «Дынама» на ковід захварэлі 20 хакеістаў
2022.01.13 15:27

У іншай краіне пад уладай брытанскай каралевы, у самой Вялікай Брытаніі трывае вялікі палітычны скандал праз парушэнне каронавірусных абмежаванняў: нядаўна выкрылі ўдзел прэм’ера Брытаніі Борыса Джонсана ў вечарыне з алкаголем у траўні 2020 года, калі дзейнічаў жорсткі локдаўн. Не толькі апазіцыя, але нават супартыйцы заклікалі яго пайсці ў адстаўку, ён абмежаваўся выбачэннямі і тлумачэннямі, што лічыў сустрэчу працоўнай.

Тым часам у Беларусі Аляксандр Лукашэнка заяўляе, што двойчы перахварэў на каронавірус. 21 студзеня ён параіў беларусам «не парыцца» адносна каронавірусу, а «міжнародных жулікаў» заклікаў «сканчаць гэтую пандэмію». Толькі паводле афіцыйных беларускіх звестак, ад каронавірусу ў краіне памерлі 5916 чалавек, рэальна ж за першыя паўтара года пандэміі «залішняя смяротнасць» склала 32 тысячы чалавек.

Hавiны
Як Лукашэнка прыйшоў да ковід-дысідэнцтва. Згадваем галоўныя выказванні
2021.10.22 18:08

АА belsat.eu

Стужка навінаў