Канада ўвядзе санкцыі супраць беларускіх фірмаў і чыноўнікаў за падтрыманне вайны Расеі ва Украіне


Канада ўвядзе дадатковыя санкцыі ў дачыненні рэжыму Аляксандра Лукашэнкі за падтрыманне вайны Расеі ва Украіне. Санкцыі закрануць 22 беларускіх чыноўнікаў і 16 кампаніяў, звязаных з вайскова-прамысловым комплексам, машынабудаваннем, фінансавым сектарам і чыгуначным транспартам, паведаміла Міністэрства замежных справаў Канады, перадае «Reuters».

Крыніца: armenpress.am

Паведамляюць, што сярод афіцыйных асобаў, супраць якіх уводзяцца санкцыі, былі і тыя, хто «меў дачыненне да размяшчэння і транспартавання расейскага ваеннага персаналу і тэхнікі, якія маюць дачыненне да ўварвання ва Украіну».

Канада ўваходзіць у лік краінаў, якія наклалі сур’ёзныя фінансавыя санкцыі на Расею за яе ўварванне ва Украіну 24 лютага і наступную вайну, для якой яна выкарыстоўвае Беларусь у якасці плацдарму.

Паводле канадскага МЗС, краіна ўвяла санкцыі супраць больш як 1500 чалавек і групаў, у тым ліку з Беларусі.

Нагадаем, што ў Канадзе з афіцыйным візітам цяпер Святлана Ціханоўская. Раней яна заяўляла, што будзе заклікаць улады краіны ўзмацніць жорсткасць санкцыі супраць атачэння Аляксандра Лукашэнкі.

Hавiны
«Дзейнічаць неадкладна». Ціханоўская ў Канадзе заклікала выключыць Лукашэнку з «ураўнення»
2022.11.20 18:09

Алена Рувіна belsat.eu

Стужка навінаў