Юрыю Васкрасенскаму забаранілі ўезд ва Украіну


Былому сябру ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі, Юрыю Васкрасенскаму, які пасля арышту стаў цалкам падтрымліваць палітыку Аляксандра Лукашэнкі, забаранілі ўезд ва Украіну.

«Юрый Васкрасенскі – пагроза нацыянальнай бяспецы Украіны. Сёння ўначы яго развярнулі на мяжы, калі той ехаў у Кіеў. Забарона ўезду да 2024 года», – паведаміў Telegram-канал АТН.

Юрый Васкрасенскі.
Фота: ATN_BTRC / Telegram

Юрый Васкрасенскі быў сябрам ініцыятыўнай групы Віктара Бабарыкі падчас прэзідэнцкай кампаніі. 12 жніўня 2020 года Васкрасенскага затрымалі, абвінавацілі ў масавых беспарадках і змясцілі ў СІЗА КДБ. Праваабаронцы прызналі яго палітычным вязнем. У СІЗА Васкрасенскі пагадзіўся на супрацу з уладамі, даў прапагандысцкае інтэрв’ю ОНТ, дзе крытыкаваў апазіцыю, і быў вызвалены 11 кастрычніка пасля візіту ў Амерыканку Аляксандра Лукашэнкі.

З таго часу Васкрасенскі стаў актыўна падтрымліваць палітычны курс Лукашэнкі ды апраўдваць рэпрэсіі. Ад імя Васкрасенскага як прадстаўніка канстытуцыйнай камісіі палітычным вязням рассылаліся прапановы пісаць прашэнне аб памілаванні. Улады выкарыстоўваюць Васкрасенскага як прыклад «канструктыўнай» дзейнасці грамадскіх сілаў. Пры гэтым ён застаецца фігурантам крымінальнай справы.

Hавiны
Юрый Васкрасенскі, які застаецца пад хатнім арыштам, прыехаў на Эканамічны форум у Польшчу
2021.09.08 12:58

ІІ belsat.eu

 

 

Стужка навінаў