Дэманстрацыі ў Арменіі і рэабілітацыя ўкраінскіх салдатаў у ЗША. Галоўныя здымкі тыдня


Антыўрадавая пратэсты ў Арменіі з прычыны ваеннай аперацыі Азербайджану ў Нагорным Карабаху, ракетны абстрэл Расеяй гарадоў ва Украіне, працяг пошукава-выратавальных работаў пасля паводкі ў Лівіі – сабралі галоўныя фатаграфіі тыдня.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі наведвае ўкраінскіх вайскоўцаў, якія праходзяць рэабілітацыю пасля раненняў у шпіталі ўніверсітэту Стэтэн-Айлэнд у Нью-Ёрку, ЗША.
Фота: Angela Weiss / AFP / East News
Вайскоўцы 42-га батальёну 57-й брыгады ЗСУ трэнуюцца на стрэльбішчы за лініяй фронту. Данецкая вобласць, Украіна.
Фота: Narciso Contreras / Anadolu Agency / abacapress.com / East News
Украінскія вайскоўцы на сваіх пазіцыях ля замінаванай тэрыторыі на мяжы з Беларуссю. Жытомірская вобласць, Украіна.
Фота: Gleb Garanich / Reuters / Forum
Пажарнікі разам з паліцыяй працуюць на месцы ракетнага ўдару ў прамысловай зоне ўкраінскай сталіцы. Падчас начнога абстрэлу Расея выпусціла 43 ракеты, з якіх 36 збіла СПА Украіны. У выніку атакі былі пашкоджаныя каля 40 будынкаў, два дзясяткі чалавек атрымалі раненні.
Фота: Sergei Supinsky / AFP / East News
Наступствы катастрафічнай паводкі ад міжземнага шторму Даньель, якая прывяла да 11 300 ахвяраў, і іх лік працягвае расці. Колькасць перамешчаных асобаў ва ўсходняй частцы Лівіі складае прыблізна 38 000 чалавек. Праз тыдзень пасля трагедыі пошукава-выратавальныя працы працягваюцца, міжнародная дапамога набірае абароты. Дэрна, Лівія.
Фота: Karim Sahib / AFP / East News
Пратэстоўцы размаўляюць з армянскімі паліцыянтамі падчас дэманстрацыі ў цэнтры Ерэвану пасля абвяшчэння аб заканчэнні ваеннай аперацыі, распачатай за дзень да гэтага азербайджанскімі сіламі ў Нагорным Карабаху. Апазіцыйныя партыі Арменіі абвінавацілі прэм’ер-міністра Нікола Пашыньяна ў бяздзейнасці і запатрабавалі ягонай адстаўкі. Ереван, Арменія.
Фота: Karen Minasyan / AFP / East News
Людзі ідуць па пляжы, пакрытым раслінай сведа саланчаковая (Suaeda salsa), таксама вядомай як марская трава, у паўночна-ўсходняй кітайскай правінцыі Ляў-Нін (Liáoníng), Кітай.
Фота: AFP / East News

Агата Квяткоўская belsat.eu

Стужка навінаў