Расея не выключае пастаўкі ў Беларусь сістэмы СПА С-400


Дзеля ўмацавання сістэмы супрацьпаветранай абароны так званай саюзнай дзяржавы, Беларусь можа атрымаць ад Расеі С-400 «Трыумф». Пра гэта заявіў кіраўнік Мінпрамгандлю Расеі Дзяніс Мантураў, паведамляе interfax.ru.

Сістэмы супрацьпаветранай абароны С-400 «Трыумф» могуць быць пастаўленыя ў Беларусь. Кіраўнік Мінпрамгандлю РФ Дзяніс Мантураў лічыць, што такім чынам вырасце абарона так званай саюзнай дзяржавы.

«Расею і Беларусь даўно звязваюць цесныя саюзныя адносіны. (…) У сувязі з гэтым аб’ектыўна маюцца планы па далейшым удасканаленні і ўмацаванню сістэмы СПА Рэспублікі Беларусь, якая ўваходзіць у cаюзную дзяржаву. З улікам гэтага Беларусі могуць быць пастаўленыя і такія самыя сучасныя сістэмы СПА як С-400, распрацаваныя і зробленыя прадпрыемствамі канцэрна «Алмаз-Антэй», – заявіў Мантураў.

Раней Лукашэнка казаў, што зацікаўлены ў набыцці расейскіх сістэмаў С-400. Але на ліпень бягучага году з боку Беларусі заявак на набыццё гэтых сістэмаў расейскі бок не атрымліваў.

ВІДЭА
Новая ваенная стратэгія Пуціна ў Беларусі. Ці Лукашэнка запрасіў «зялёных чалавечкаў»?
2020.09.19 10:05

СК belsat.eu

Стужка навінаў