У Літве прайшлі вучэнні, звязаныя з пагрозай магчымай аварыі на беларускай АЭС


У Віленскім рэгіёне прайшлі вучэнні грамадзянскай бяспекі, звязаныя з пагрозай магчымай аварыі на беларускай АЭС.

У Літве прайшлі вучэнні, звязаныя з пагрозай магчымай аварыі на беларускай АЭС. 22 чэрвеня 2022 года.
Фота: Белсат
Фота: Белсат

Мэтай вучэнняў была ацэнка гатоўнасці дзяржаўных і муніцыпальных установаў і адказных службаў да выканання ўстаноўленых функцыяў, калі паступіць паведамленне аб аварыі на атамнай электрастанцыі ў Беларусі.

«Гэтымі вучэннямі мы імкнемся даць зразумець, што бяспека і здароўе людзей ёсць прыярытэтам для дзяржавы. Беларуская АЭС (у Астраўцы) стварае пастаянную пагрозу бяспецы насельніцтва Літвы. Адказныя ўстановы мусяць быць гатовы адэкватна адрэагаваць на магчымую ядравую або радыяцыйную катастрофу ў Беларусі, а ўсе адказныя службы павінны своечасова і бесперашкодна аказаць неабходную дапамогу насельніцтву», – сказала міністарка ўнутраных справаў Літвы Агне Білатайце.

Фота: Белсат
Фота: Белсат
Фота: Белсат

У вучэннях бяруць удзел каля 1300 чалавек: 445 валанцёраў-статыстаў, 325 супрацоўнікаў сістэмаў муніцыпальнай і грамадзянскай абароны, а таксама 571 супрацоўнік муніцыпальных і міністэрскіх аператыўных штабоў.

Hавiны
Фізік-ядравік Андрэй Ажароўскі пра БелАЭС: «Энергаблок атрымаўся крывенькі»
2021.12.20 22:00

belsat.eu

Стужка навінаў