Жыхару Берасця прысудзілі 1 год «хатняй хіміі» за надпіс «No war»


Праваабаронцы паведамляюць, што ў дачыненні жыхара Берасця Рамана Барташа была распачатая крымінальная справа за надпіс «No war» на сцяне.

20 сакавіка ў ваколіцах чыгуначнай станцыі «Берасце-Паўднёвае» зʼявіўся пацыфісцкі надпіс-графіці. Ён складаўся з некалькіх элементаў: асноўная частка – гэта фраза «No war». Таксама стаяў стылізаваны подпіс аўтара. Частка была зробленая маркерам, іншае намаляванае балончыкам.

Амаль адразу графіціста затрымалі. Гэта зрабіла ахова чыгункі.

22 красавіка ў Маскоўскім судзе Берасця вулічнага мастака Рамана Барташа (2003 г. н.) асудзілі на 1 год «хатняй хіміі» паводле арт. 341 Крымінальнага кодэксу («Апаганенне збудаванняў і псаванне маёмасці»).

Рашэнне вынесла Марыя Аліферук. Пракурора на працэсе не было, бо справа разглядалася ў паскораным парадку (згодна з арт. 455 КПК).

Hавiны
З пачатку вайны па ўсёй Беларусі за антываенныя акцыі затрымалі прынамсі 1500 чалавек
2022.04.09 16:35

РР belsat.eu

 

Стужка навінаў