Улады Менску на 9 траўня плануюць зладзіць у горадзе феерверк. Адпаведная заяўка з’явілася на сайце дзяржаўных закупаў.
Паводле заяўкі «Менскканцэрту», запланавалі зладзіць 9 траўня ў Менску піратэхнічную пастаноўку «пад арыгінальнае музычнае суправаджэнне, прысвечанай святкаванню Дня Перамогі».
Арыентаваны кошт заяўкі – 220 тысячаў рублёў. Крыніца фінансавання – бюджэтныя сродкі.
Як адзначае «Zerkalo», у 2021 годзе салют на 9 траўня ў Менску каштаваў 225 тысячаў рублёў, а на 3 ліпеня – каля 265 тысячаў рублёў.
ПС belsat.eu