Святлана Ціханоўская распачала чарговы візіт у ЗША


Абраная прэзідэнтка Беларусі Святлана Ціханоўская распачала свой трэці візіт у ЗША. Гэты візіт адбываецца на запрашэнне Кангрэсу.

Святлана Ціханоўская падчас сустрэчы з Джо Байдэнам у Белым доме 28 ліпеня.
Фота: POTUS / Twitter

Святлана Ціханоўская з прадстаўнікамі Аб’яднанага пераходнага кабінету Вольгай Гарбуновай, Алінай Коўшык і Валерыем Кавалеўскім цяпер з візітам у Злучаных Штатах Амерыкі.

«У нас запланаваныя сустрэчы ў Дзярждэпартаменце, Кангрэсе, мы сустрэнемся з сенатарамі, амбасадарамі і дыпламатамі еўрапейскіх і амерыканскіх краінаў», – распавяла Святлана Ціханоўская.

Каманда Святланы Ціханоўскай таксама мае намер прыняць удзел у канферэнцыі Каліноўскага ў Вашынгтоне. Гэта першая беларуская канферэнцыя на такім узроўні ў ЗША. Падчас мерапрыемства з палітыкамі будзе абмяркоўвацца палітыка замежных краінаў у дачыненні да нашай краіны.

«Я хачу патлумачыць, што ўвядзенне візавых банаў у дачыненні да беларусаў – гэта контрпрадуктыўна, гэта толькі дапамагае рэжыму. Беларусь патрабуе шмат міжнароднай увагі. А голас беларусаў павінен быць прадстаўлены і пачуты», – заявіла Святлана Ціханоўская.

Абраная лідарка Беларусі таксама запрасіла беларусаў у ЗША на сустрэчы.

Інтэрв’ю
Камандзір палка Каліноўскага: Калі патэлефануе Святлана Ціханоўская – адкажу і выслухаю
2023.03.17 14:00

Алена Аляксандрава belsat.eu

Стужка навінаў