Яшчэ адзін банк абмежаваў штомесячную выдачу наяўнай валюты


Цяпер кліентам яшчэ аднаго беларускага банку – «МТБанка», – абмежавалі выдачу наяўнай валюты ў месяц, паведамляе прэс-служба банку.

МТБанк. Менск, Беларусь, 5 траўня 2021 года.
Фота: АВ / Белсат

Згодна з новым правілам кліенты змогуць замовіць у месяц выдачу не больш за 15 000 долараў і 10 000 еўра наяўнымі са свайго банкаўскага рахунку, у тым ліку з выкарыстаннем плацежнай карты.

За месяц можна будзе заказаць у аддзяленні банку ўсю суму або цалкам, або ў некалькі частак, але ў межах названага ліміту.

Раней абмежаванні на выдачу валюты ўвялі наступныя беларускія банкі: «Альфа-банк», «Банк БелЗЭБ», «Белаграпрамбанк», «Беларусбанк», «Белгазпрамбанку», «БНБ-Банк» (увёў камісію за зняцце наяўнай валюты), банк «Дабрабыт», «Парытэтбанк», «Прыёрбанк» (абмежаваў абмен валюты па картках), «РРБ-банк», «Тэхнабанк», «Цэптэр-банк».

Hавiны
Беларускія банкі ўводзяць ліміты на зняцце і продаж валюты. Чаго чакаць далей?
2022.03.15 16:16

АД belsat.eu

Стужка навінаў