У Беларусі правераць сістэму апавяшчэння падчас надзвычайных сітуацыяў


У Беларусі 23 сакавіка правядуць праверку аўтаматызаванай сістэмы цэнтралізаванай абвесткі, паведамляе МНС.

Аўтаматызаваная сістэма цэнтралізаванага апавяшчэння.
Фота: m24.ru

Аўтаматызаваная сістэма цэнтралізаванага абвесткі – гэта сірэна для абвесткі насельніцтва аб надзвычайнай сітуацыі, якая пагражае жыццю і здароўю насельніцтва прыроднага або тэхнагеннага характару, або выкарыстоўваецца для паведамлення аб пачатку буйнамаштабных ваенных дзеянняў. Такое апавяшчэнне зараз спрацоўвае ва ўкраінскіх гарадах перад магчымым авіяракетным ударам.

У эфіры FM-радыёстанцый будзе транслявацца наступнае паведамленне: «Увага! Праводзіцца тэхнічная праверка сістэмы абвесткі. Тэхнічная праверка завершана».

«Просім паставіцца з разуменнем да неабходнасці падобных мерапрыемстваў», – гаворыцца ў паведамленні МНС.

Тыдзень таму ў адным з менскіх двароў былі затрыманы двое суседзяў, якія хацелі расчысціць бамбасховішча. У нейкі момант у двор прыехалі сілавікі і пачалі правяраць у жыхароў тэлефоны.

Два чалавекі паспелі зайсці ў пад’езд, але супрацоўнікі міліцыі іх дагналі і таксама прымусілі паказаць тэлефоны, іх таксама затрымалі.

Hавiны
Уладзімір Зяленскі хоча вынесці магчымы кампраміс з Масквой на рэферэндум. Расея супраць
2022.03.22 14:47

АД belsat.eu

Стужка навінаў